28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парэшткі 1214 вязняў берасцейскіх гета перапахавалі

Парэшткі 1214 вязняў берасцейскіх гета перапахавалі

Іх знайшлі падчас будаўніцтва жылога квартала ў цэнтры горада.

22 траўня на Паўночных могілках Берасця аддалі зямлі парэшткі 1214 расстраляных вязняў Берасцейскага гета - іх знайшлі падчас будаўніцтва жылога квартала ў цэнтры горада, піша tut.by.

Масавае пахаванне ў цэнтры Берасця выявілі выпадкова. У студзені 2019 года падчас будаўніцтва элітнага жылога квартала коўш экскаватара дастаў з зямлі першыя косткі. Пахаванне размяшчаецца ў пяці метрах ад краю падмурка будучай новабудоўлі - і, на запэўніванні мясцовых уладаў, на гэтай пляцоўцы будынкаў будаваць і не планавалася, гэтая тэрыторыя падпадала пад добраўпарадкаванне. На месца выехалі спецыялісты Мінабароны, якія працавалі тут блізу двух месяцаў: з лютага да сакавіка.

Плошча раскопак складала 40 метраў у даўжыню і 4 метры ў шырыню. Чалавечыя косці знаходзілі на глыбіні 1,5 метра. У многіх чарапах - дзіркі ад патылічных агнястрэльных раненняў. Знаходзілі таксама парэшткі бацькоў, якія спрабавалі засланіць сабой дзяцей.

Пашукавікі дасталі з магілы ўсе парэшткі. На доўгім вузкім адрэзку зямлі ў двары яго цэнтральнай вуліцы Берасця - праспекта Машэрава - былі расстраляныя і закапаныя 1214 чалавек. Сёння іх перапахавалі на гарадскіх могілках «Паўночныя».

«А мы ўсё хаваем, хаваем і вязём на могілкі»

На жалобнай цырымоніі прысутнічала некалькі соцень чалавек. Сярод іх - прадстаўнікі гарадскіх і міжнародных габрэйскіх арганізацый, дыппрадстаўніцтва, неабыякавыя грамадзяне. Да пачатку цырымоніі труны ўжо ляжалі ў выкапанай магіле. 120 аздобленых сіняй тканінай скрынь з зоркамі Давіда на вечках былі выкладзеныя ў два шэрагі.

У прамовах афіцыйных асоб гучалі словы смутку, асуджэння Халакоста і заклікі да барацьбы з ксенафобіяй і нецярпімасцю.

- Для нас Халакост - гэта падзея, з якой мы прадаўжаем жыць. Довад таму - гэта тое, што мы бачым тут сёння. Мы на пахаванні. Пахаванне - гэта канец жыцця. Тое, што гэты канец адбыўся больш за 70 гадоў таму, не мае ніякага значэння, - казаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Алон Шогам.

Дыпламата падтрымаў словамі старшыня праўлення берасцейскай габрэйскай абшчыны «Брыск» Барыс Брук:

- 75 гадоў, як скончылася вайна, - а мы ўсё хаваем, хаваем і вязём на могілкі. Калі ж гэта скончыцца?.. Сёння мы сабраліся тут для таго, каб такое ніколі не паўтарылася.

Пасля афіцыйных прамоў рабін берасцейскай іудзейскай абшчыны Хаім Рабіновіч прачытаў малітву. Людзі, якія сабраліся ўшанаваць памяць загінулых хвілінай маўчання, кінулі ў магілу па жмені зямлі. Затым труны накрылі белымі прастакутнымі пакрываламі - талітамі - і падрыхтавалі да пахавання.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках