25 красавiка 2024, Чацвер, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вялікай Брытаніі збанкрутаваў другі па велічыні сталеліцейны канцэрн

У Вялікай Брытаніі збанкрутаваў другі па велічыні сталеліцейны канцэрн

British Steel стаўся ахвярай палітычных гульняў вакол Brexit і звязаных з ім эканамічных рызык.

Другі па велічыні сталеліцейны канцэрн Вялікай Брытаніі British Steel абвясціў пра банкруцтва. Органы юстыцыі краіны ў сераду, 22 траўня, пастанавілі прымусова ліквідаваць канцэрн, бо ўсе намаганні для яго выратавання скончыліся правалам, паведамляе DW.

British Steel загадана прадаць усе актывы, каб выплаціць пазыкі і забяспечыць выплату заробкаў супрацоўнікам да поўнай ліквідацыі канцэрна. У выніку банкруцтва сталеліцейнага гіганта працу губляюць амаль 5 тысяч чалавек, пад пагрозай знаходзяцца яшчэ 20 тысяч працоўных месцаў у сферы пастаўкі прадукцыі.

Міністр эканомікі Вялікай Брытаніі Грэг Кларк заявіў, што брытанскі ўрад разам з British Steel, яго ўладальнікаў Greybull Capital і крэдыторамі «нястомна вывучаў усе магчымыя опцыі» для выратавання прадпрыемства, аднак знайсці развязанні так і не ўдалося.

«Катастрафічная навіна»

Прафзвяз GMB назваў банкруцтва British Steel «катастрафічнай навіной для тысяч супрацоўнікаў». Прадстаўніцтва працоўных Unite заявіла, што «звернецца з заклікам да ўсіх бакоў змагацца за будучыню прадпрыемства». Прафзвязы ўжо неаднаразова патрабавалі нацыяналізацыі British Steel.

Напярэдадні агенцтва Reuters, спасылаючыся на крыніцу ў British Steel, паведаміла, што былая дачка Tata Steel знаходзіцца пад пагрозай краху і будзе вымушана абвясціць аб банкруцтве, калі найбліжэйшым часам не атрымае дзяржаўнае фінансаванне ў аб'ёме 30 млн фунтаў стэрлінгаў (34,1 млн еўра).

Інвестар Greybull Capital выкупіў British Steel у Tata Steel у 2016 годзе. Нядаўна канцэрн British Steel узяў крэдыт сумай 120 млн фунтаў. Пазіцыі другога па велічыні сталеліцейнага канцэрна Вялікай Брытаніі моцна пахіснуліся праз крызіс вакол Brexit і выкліканых ім эканамічных рызык, адзначае Reuters.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках