19 красавiка 2024, Пятніца, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею «ўзнагародзілі» новымі санкцыямі

11
Расею «ўзнагародзілі» новымі санкцыямі

Пад удар трапіў абаронны сектар.

ЗША застаюцца верныя сваім прынцыпам і ўзнагароджваюць Расею ўсё новымі і новымі санкцыямі, піша для «Обозревателя»ўкраінскі блогер «Злы адэсіт».

Так, кагадзе, Дзярждэпартамэнт ЗША парадаваў шэраг прадпрыемстваў расейскага абароннага сектара трапленнем у «спіс шчасліўчыкаў», а менавіта, завод «Авангард», які вырабляе ракеты для ЗРК С-300 і С-400, а таксама «Канструктарскае бюро прыборабудавання», якое распрацоўвае «высокадакладную» зброю, між іншым для ЗРПК «Панцыр-С1».

Санкцыі былі ўведзеныя ў сувязі з парушэннем Расеяй закона аб нераспаўсюджванні зброі масавага знішчэння (INKSNA), паводле якога забаранялася ажыццяўляць пастаўкі вайсковай тэхнікі, балістычных ракет, а таксама кампанентаў для іх вытворчасці ў такія краіны-ізгоі як Сірыя, Іран і Паўночная Карэя. У сваю чаргу, Расея, як вядома, гэтыя пастаўкі ажыццяўляла і нават не хаваючы, выкарыстала ў прапагандысцкіх мэтах.

Дзякуючы гэтым санкцыям найбліжэйшым часам праблемы з экспартам прадукцыі вышэй агучаных прадпрыемстваў узнікнуць не толькі ў расейскага боку, але і ў краін, якія альбо павінны будуць атрымаць вышэй агучаныя віды ўзбраенняў, альбо плануюць заказваць боепрыпасы і элементы да іх.

Але гэта, як той казаў, яшчэ не ўсё. З сакавіка ў Белым доме на разглядзе знаходзіцца праект другога раўнда санкцый супраць Расеі паводле справы аб атручэнні экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі. І гэты дакумент куды больш цікавы і аб'ёмны, бо ён уключае абмежаванні экспарту і імпарту расейскай прадукцыі, дзейнасці фінансавых устаноў РФ і нават авіязносін паміж дзвюма краінамі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках