25 красавiка 2024, Чацвер, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На пасаду генеральнага сакратара АДКБ вылучана кандыдатура прадстаўніка Беларусі Зася

6
На пасаду генеральнага сакратара АДКБ вылучана кандыдатура прадстаўніка Беларусі Зася
СТАНІСЛАЎ ЗАСЬ

Чым адкажа Арменія?

Рада міністраў замежных спраў краін АДКБ на пасяджэнні ў вузкім коле прыняла пастанову ўнесці на разгляд кіраўнікоў дзяржаў кандыдатуру прадстаўніка Беларусі Станіслава Зася на пасаду генеральнага сакратара арганізацыі з 1 студзеня 2020 года, заявіў кіраўнік МЗС Кыргызстана Чынгіз Айдарбекаў, адкрываючы ў Бішкеку сустрэчу кіраўнікоў МЗС АДКБ у пашыраным складзе, паведамляе «Интерфакс».

«Мы прынялі пастанову ўнесці кандыдатуру прадстаўніка ад Беларусі Станіслава Зася на разгляд кіраўнікоў дзяржаў Арганізацыі для прызначэння на пасаду генеральнага сакратара АДКБ з 2020 года», - сказаў Айдарбекаў.

Ён дадаў, што саміт кіраўнікоў дзяржаў АДКБ плануецца правесці ў Бішкеку 28 лістапада. З ягоных слоў, напярэдадні сустрэчы Рады калектыўнай бяспекі АДКБ адбудзецца чарговае пасяджэнне Рады міністраў замежных спраў арганізацыі.

Вакансія генеральнага сакратара АДКБ адкрылася ў 2018 годзе пасля таго, як Арменія датэрмінова адклікала свайго прадстаўніка Хачатурова, які адпрацаваў на гэтай пазіцыі паўтара года з прадугледжаных статутам трох гадоў. В.а. генеральнага сакратара стаў расейскі прадстаўнік Семерыкоў, які раней працаваў намеснікам генеральнага сакратара АДКБ.

Нагадаем, Арменія выступае супраць прызначэння прадстаўніка Беларусі на пасаду генеральнага сакратара АДКБ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках