24 красавiка 2024, Серада, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія фермеры спадзяюцца на беларускіх працоўных

9
Нямецкія фермеры спадзяюцца на беларускіх працоўных

У Нямеччыне рэзка скарацілася колькасць сезонных рабочых з Польшчы.

Спаржавыя фермы Ніжняй Саксоніі, якія даюць больш за траціну ўсяго ўраджаю спаржы ў Нямеччыне, сутыкнуліся з праблемай: на збор ураджаю прыязджае ўсё менш рабочых з Польшчы і Румыніі, пішуць «Свободные новости» са спасылкай на Norddeutscher Rundfunk.

Скарачэнне колькасці польскіх сезонных рабочых Нямеччына звязвае з праграмай «Сям'я 500+», паводле якой польскія сем'і атрымліваюць 500 злотых у месяц на другон і кожнае наступнае дзіця. Праграма дапамагла палепшыць фінансавае становішча польскіх сем'яў. Адпаведна, колькасць ахвочых працаваць на фермах у Нямеччыне скарацілася.

Таксама адчуваецца недахоп рабочых з Румыніі. Гэта звязана з эканамічным ростам у краіне і павелічэннем колькасці працоўных месцаў. Румыны аддаюць перавагу мець працу дома замест трох месяцаў працы на нямецкай ферме без гарантый наступнага працаўладкавання.

Яшчэ адна прычына скарачэння колькасці сезонных рабочых на фермах - пераход рабочых з веданнем нямецкай у іншыя сферы. Сезонныя рабочыя, вывучыўшы нямецкую мову, выбіраюць іншыя працы: на будоўлях, у лагістычных цэнтрах або паштовых службах. У гэтых умовах нямецкім фермерам даводзіцца шукаць выхад з сітуацыі. Нямецкая асацыяцыя спаржавых і ягадных ферм бачыць выхад у адкрыцці рынку для сезонных рабочых з краін па-за Еўразвязам - Беларусі і Украіны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках