20 красавiка 2024, Субота, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніком МУС стаў Юрый Караеў

142
Кіраўніком МУС стаў Юрый Караеў
ЮРЫЙ КАРАЕЎ
ФОТА: TUT.BY

Новы міністр унутраных спраў родам з Паўночнай Асеціі.

Міністэрства ўнутраных спраў узначаліў Юрый Караеў. Дагэтуль ён быў намеснікам міністра ўнутраных спраў - камандзірам унутранымі войскамі.

Пра гэта піша «Звязда».

Нагадаем, напярэдадні кіраўнік МУС Ігар Шуневіч, які ўзначальваў міністэрства сем гадоў, сышоў у адстаўку.

Новы міністр унутраных спраў родам з Паўночнай Асеціі. Вучыўся Юрый Караеў у Саратаўскай вышэйшай вайсковай каманднай Чырванасцяжнай вучэльні ўнутраных войскаў МУС РФ імя Дзяржынскага. У 1987 годзе атрымаў размеркаванне ў Беларусь. Спачатку служыў у Магілёве, праз паўгода быў пераведзены ў менскі полк аператыўнага прызначэння МУС СССР, вядомы усім сёння як брыгада спецназу. Удзельнічаў у выправах на Каўказ: Ерэван, Баку, Сцепанакерт, Нагорны Карабах, Агдам.

У Караева вялікі досвед кіравання рознымі спецыяльнымі брыгадамі. Ён быў камандзірам міліцэйскай брыгады ў Гомелі, камандаваў міліцэйскім батальёнам у Бабруйску, быў камандзірам батальёну ў вайсковай частцы 32-14 Дзмітрыя Паўлічэнкі. У кастрычніку 2008 года Караеў акурат змяніў скандальна вядомага Паўлічэнку на пасадзе камандзіра 3-й асобнай Чырванасцяжнай брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Перш чым заступіць на гэтую пасаду, Караеву блізу двух месяцаў давялося камандаваць сталічным АМАПам. У 2009 годзе ён заняў пасаду першага намесніка начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войскаў МУС.

Напісаць каментар 142

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках