Тысячы чэхаў запатрабавалі адстаўкі прэм'ера і міністра юстыцыі
1- 12.06.2019, 9:51
- 7,297
Пратэстоўцы выйшлі на вуліцы ў больш як 300 гарадах.
Тысячы чэхаў выйшлі на вуліцы ў аўторак патрабаваць адстаўкі прэм'ер-міністра Андрэя Бабіша і ягонага новага міністаркі юстыцыі Марыі Бенешавай.
Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на АР.
Пратэстоўцы сабраліся ў больш як 300 гарадах праз тыдзень пасля таго, як дзясяткі тысяч сабраліся ў Празе.
Яны заклікаюць Бабіша сысці ў адстаўку пасля папярэдняй справаздачы Еўрапейскага Звязу аб усталяванні канфлікту інтарэсаў у дачыненні да еўрапейскіх субсідый для яго былой бізнэс-імперыі.
Пратэстоўцы хочуць таго ж ад міністаркі юстыцыі, якая, з іх слоў, можа паставіць пад пагрозу прававую сістэму.
Нагодай для дэманстрацый стаў намер Бенешавай правесці рэформу пракуратуры і скасаваць пасаду генеральнага пракурора. Менавіта генпракурор павінен прыняць пастанову аб перадачы ў суд крымінальнай справы ў дачыненні да Бабіша, які патэнцыйна можа паўстаць перад судом за махлярства са сродкамі ЕЗ.
Вялікі пратэст запланаваны на 23 чэрвеня ў Празе, калі патрабаванні не будуць задаволеныя. Бабіш неаднаразова заяўляў, што не сыдзе ў адстаўку.