16 кастрычнiка 2019, ср 22:57

бел рус eng

Такаеў уступіў на пасаду прэзідэнта Казахстана 3

11:00 12.06.2019 — Палітыка

«Выбары» прайшлі на фоне масавых пратэстаў.

«Абраны прэзідэнт» Казахстана Касым-Жомарт Такаеў сёння прынёс прысягу і афіцыйна ўступіў на пасаду кіраўніка дзяржавы, паведамляе Радыё Свабода.

Паводле афіцыйных звестак, на пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах 9 чэрвеня Такаеў атрымаў амаль 71 адсотак галасоў пры праходзе выбарцаў 77 адсоткаў.

Напярэдадні Такаеў правёў першую пасля галасавання прэс-канферэнцыю, падчас якой даў зразумець, што лічыць сябе «паўнакроўным», а не пераходным прэзідэнтам. Ён заклікаў спыніць ужываннем словазлучэння «транзіт улады» у дачыненні да Казахстана.

Выбары былі прызначаныя пасля адстаўкі першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў сакавіку гэтага года. Пры гэтым ён захаваў у сваіх руках значную ўладу.

Назіральнікі місіі Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе заявілі, што прэзідэнцкія выбары ў Казахстане прайшлі з абуральнымі парушэннямі асноўных свабод і дэмакратычных стандартаў, што ставіць пад сумнеў сумленнасць падліку галасоў. Асобна назіральнікі адзначылі затрыманні больш за 500 удзельнікаў акцый пратэсту і журналістаў у дзень выбараў.

Мітынгі ў Казахстане праходзяць пад лозунгам «Такаеў - не мой прэзідэнт». Іх удзельнікі мяркуюць, што выбары не з'яўляюцца сумленнымі і свабоднымі. Паліцыя затрымала блізу 700 удзельнікаў пратэстаў, 550 - прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Напісаць каментар (3)