Польскім настаўнікам падвысяць заробкі на 9,6%
5- 12.06.2019, 11:12
- 7,998
Урад падвысіць заробак выкладчыкам, якія пратэставалі
Міністр нацыянальнай адукацыі Польшчы Дарыюш Піянткоўскі паведаміў, што кіроўная ў краіне партыя «Права і справядлівасць» імкнецца як мага хутчэй дамовіцца з прафзвязам работнікаў адукацыі «Салідарнасць». Часткай гэтага пагаднення з'яўляецца падвышэнне заробку настаўнікаў з верасня гэтага года на 9,6%, паведамляе «Польскае радыё».
Дарыюш Піянткоўскі запэўнівае, што сродкі будуць знойдзеныя: «Мы аддаём сабе справаздачу, што павінны быць знойдзены дадатковыя сродкі. І адбудуцца адпаведныя змены ў бюджэце».