Затрыманыя больш за 400 чалавек: у Маскве прайшоў марш у падтрымку Івана Галунова
14- 12.06.2019, 15:00
- 39,295
(Абноўлена) У акцыі ўзялі ўдзел тысячы неабыякавых расейцаў.
У Маскве сёння, у Дзень Расеі, прайшоў марш у падтрымку карэспандэнта «Медузы» Івана Галунова, затрыманага некалькі дзён таму пасля таго, як у яго, нібыта, знайшлі дома наркотыкі.
Заяўлены маршрут акцыі - ад метро «Чыстыя пруды» да будынка ГУ МУС Масквы (Пятроўка, 38).
«Радыё Свабода» і «Настояее время» час вялі відэатрансляцыю з Маршу ў онлайн-рэжыме.
16: 00
Паводле звестак АУС-Інфа на 16:00 паводле маскоўскага часу, падчас шэсця супраць фабрыкацыі крымінальных спраў затрыманыя больш за 400 чалавек.
15.19
ТАСС паведамляе больш чым пра 200 затрыманых у Маскве, ацэньваючы колькасць удзельнікаў акцыі ў 1200 чалавек. Гэта кожны шосты, але, мяркуючы з фота і відэа, у Маршы ўдзельнічала значна больш людзей.
14: 53
Частка пратэстоўцаў тым часам амаль дабралася да Крамля, цяпер гэтая група ідзе па Нікольскай вуліцы.
#марш, #голунов, #Никольская pic.twitter.com/x1cwl2ot5e
— Ждун (@EffectMak) 12 июня 2019 г.
14.10
Тэлеканал «Дождь» апублікаваў відэа, як чалавека зацягваюць у аўтазак, ён крычыць «Дапамажыце! Забіваюць!»
Человека затаскивают в автозак, он кричит «Помогите! Убивают!»
— Телеканал Дождь (@tvrain) 12 июня 2019 г.
📹: Богдан Бакалейко / Дождь pic.twitter.com/v5xkJlzRud
13: 48
Аднаго з затрыманых ударылі галавой аб слуп. Канал RTVi апублікаваў відэа, на якім паліцыянты пры затрыманні чалавека б'юць яго галавой аб жалезны слуп.
Очень жесткое задержание. Видно, как парня ударили головой о столб, но его все равно продолжаю волочить по землеhttps://t.co/amTBQn3cpS pic.twitter.com/GYKIf0fmDb
— RTVI (@RTVi) 12 июня 2019 г.
Улады пусцілі супраць пратэстоўцаў палівальныя машыны.
Палівальныя машыны на Трубнай палілі вадой удзельнікаў маршу, паведамляе The Village.
13.23
АУС-Інфа паведамляе, што затрыманыя 94 чалавекі.
13.22
Пратэстоўцы дайшлі да Пятроўкі, 38.
13.15
На маршы затрыманы заснавальнік Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны.
Навального задержали
— Телеканал Дождь (@tvrain) 12 июня 2019 г.
Фото: Артем Миндрин / Дождь pic.twitter.com/T4J6zp1Kl9
13.10
Паводле звестак АУС-Інфа, на маршы затрыманыя 57 чалавек.
12.50
Паліцыя перакрыла вуліцу Мясніцкую, якой павінен быў ісці марш. Калона павярнула і спрабуе ісці далей.
12.45
Удзельнікі акцыі стаяць ля аўтазакаў і скандуюць «Вызваляй» і «Гэта наш горад». Паліцыя была вымушаная вызваліць некалькіх затрыманых журналістаў.
12.35
Паліцыя забрала карэспандэнтаў выдання «Медуза» Іллю Жэгулёва і Андрэя Перцава.
12.30
На шэсці пачаліся затрыманні, але ўдзельнікі маршу спрабуюць прайсці да Пятроўкі, 38.
Продолжают задерживать pic.twitter.com/hQ7zWDuAWZ
— Meduza (@meduzaproject) 12 июня 2019 г.
Удзельнікі акцыі пачалі марш ад «Чыстых прудоў». Суседнія вуліцы перакрытыя.
12: 20
Аднаго з арганізатараў сёняшняй акцыі, журналіста Іллю Азарава, спрабавала затрымаць паліцыя - але не змагла праз няправільна складзеныя дакументы.
12.00
на Чыстых прудах сабралася некалькі сотняў чалавек.
Журналіст «Медузы» Іван Галуноў быў затрыманы, у яго дома былі нібыта знойдзеныя наркотыкі. Ён заявіў, што наркотыкі былі падкінутыя.
У падтрымку журналіста пачалася магутная грамадская кампанія. На сёння, Дзень Расеі, быў заяўлены марш у ягоную падтрымку. Учора ўвечары Галуноў быў вызвалены, абвінавачванні знятыя.