25 красавiка 2024, Чацвер, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік Зяленскага ў Радзе: Мы разглядаем увядзенне дзвюхпалатнага парламента

11
Прадстаўнік Зяленскага ў Радзе: Мы разглядаем увядзенне дзвюхпалатнага парламента

Ідэя была ўхваленая на рэферэндуме 2000 года.

Прадстаўнік прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскі ў Вярхоўнай радзе Руслан Стэфанчук заявіў у інтэрв'ю РБК-Украіна, што Зяленскі не выключае ўвядзенне двухпалатнага парламента.

Стэфанчук мяркуе, што змяшаная сістэма выбараў - вялікая бяда ўкраінскага парламента.

"Ва Украіне яна сябе не апраўдала... Гэтую праблему можна было развязваць шляхам увядзення дзвюхпалатнага парламента, і такая пастанова была падтрыманая на рэферэндуме 2000 году. Гэта адзін з магчымых варыянтаў, які мы будзем разглядаць. Мы не гатовыя сёння ігнараваць меркаванне грамадзян, выказанае ў 2000 годзе", - сказаў ён.

Пры гэтым Стэфанчук удакладніў, што перафарматаванне парламента не адбудзецца найбліжэйшым часам.

Учора, 11 чэрвеня, Канстытуцыйны суд заслухаў стораны справы наконт канстытуцыйнасці ўказа Зяленскага аб роспуску парламента і прызначэнні датэрміновых выбараў на 21 ліпеня. Суд прыняў пастанову перайсці да закрытай часткі разгляду справы. Выніковую пастанову КС павінен вынесці да 29 чэрвеня.

20 траўня Зяленскі ўступіў на пасаду прэзідэнта і адразу ж распусціў Раду. 21 траўня падпісаў указ аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў парламента і датэрміновых выбарах 21 ліпеня. Скліканае на ягоную просьбу пасяджэнне Рады скончылася дэмаршам дэпутатаў: ідэю Зяленскага аб адмене мажарытаркі і зніжэнні бар'ера да 3% нават не ўключылі ў парадак дня.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках