23 лiстапада 2019, сб 2:34

Huawei скасавала пастаўкі новага ноўтбука праз санкцыі ЗША 19

14:52 12.06.2019 — Грамадства

Гэта была першая пастаўка ў продаж прадукту Huawei, скасаваная ў выніку ўключэння кампаніі ў «чорны спіс».

Кітайскі тэхналагічны гігант Huawei скасаваў пастаўкі ў продаж свайго новага ноўтбука лінейкі Matebook праз санкцыі ЗША, якія перашкаджаюць яму працаваць з амерыканскімі пастаўшчыкамі, піша «УНІАН».

Як паведамляе CNBC, гэта быў першы запуск прадукту Huawei, скасаваны ў выніку ўключэння кампаніі ў «чорны спіс», які прадугледжвае абмежаванні на доступ да амерыканскіх тэхналогій.

Кіраўнік спажывецкага падраздзялення Huawei Рычард Ю (Richard Yu) назваў сітуацыю «няўдалай», прызнаўшы, што кампанія не можа пастаўляць прыладу, пакуль у дачыненні да кампаніі дзейнічаюць абмежаванні.

Адзначаецца, што амерыканскія тэхналогіі выкарыстоўваюцца ў значнай частцы спажывецкай прадукцыі Huawei. Так, яе топавы на сёння ноўтбук Matebook X Pro выкарыстоўвае чыпы Intel і АС Windows ад Microsoft.

Нагадаем, Huawei была змешчаная ў «чорны спіс» з той падставы, што кітайская кампанія нібы замяшаная ў дзейнасці, якая ідзе насуперак з нацбяспекай і замежнай палітыкай ЗША.

Такую пастанову амерыканскае Мінгандлю прыняло пасля таго, як Трамп увёў у ЗША рэжым надзвычайнай сітуацыі для абароны сетак сувязі. Адпаведны ўказ, тлумачыла газета The Washington Post, утрымлівае пункт аб магчымасці блакаваць транзакцыі паміж амерыканскімі і замежнымі кампаніямі.

Пасля гэтага кампанія Google абвясціла аб тым, што значна абмяжоўвае супрацоўніцтва з Huawei. Ужо пасля гэтага Міністэрства гандлю ЗША выдала кітайскай кампаніі ліцэнзію на 90 дзён, якая дазволіць ёй падтрымліваць існыя сеткі і абнаўляць праграмнае забеспячэнне для гаджэтаў.

У сваю чаргу, Huawei падала пазоў да ўрада ЗША. Юрысты кітайскай кампаніі мяркуюць, што раздзел 889 Закона аб нацыянальнай абароне (NDAA) супярэчыць Канстытуцыі ЗША, бо дазваляе накладваць абмежаванні на юрыдычных асоб без усялякіх тлумачэнняў.

Напісаць каментар (19)