29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі «дэпутат» паўтарыў эксперымент Стывена Хокінга?

3
Беларускі «дэпутат» паўтарыў эксперымент Стывена Хокінга?
СТЫВЕН ХОКІНГ

Магілёвец спрабаваў даведацца пазіцыю «дэпутата» што да скандальнага закона аб адтэрміноўцы.

Легендарны фізік-тэарэтык Стывен Хокінг 28 ліпеня 2009 года арганізаваў у сябе дома вечарыну. Аднак на яе ніхто не з'явіўся. Уся справа ў тым, што запрашэнне на яе Хокінг адправіў 29 ліпеня, на наступны дзень пасля самай вечарыны. Тым самым навуковец хацеў давесці, што падарожнікаў у часе не існуе.

Спецыяльна ці не, але эксперымент Хокінга праз 10 гадоў паўтарыў Пётр Салаўёў, дэпутат «палаты прадстаўнікоў». Ён прапанаваў выбаршчыку па сваёй Магілёўскай-Прамысловай акрузе №87 наведаць сустрэчу з ім, але запрашэнне адправіў на наступны дзень пасля сустрэчы.

«27 чэрвеня, перад тым як «парламент» павінен быў разглядаць праект закона аб узмацненні жорсткасці ўмоў прызыву ў войска, я наважыў праявіць грамадзянскую пазіцыю: адправіў электронны зварот «дэпутату» сваёй выбарчай акругі, у якім заклікаў яго галасаваць супраць гэтага законапраекта, а таксама папрасіў праінфармаваць яго выбаршчыкаў аб пазіцыі ў гэтым пытанні», - распавядае «Еўрарадыё» Іван Басуматараў, той самы выбаршчык.

Іван атрымаў на сваю электронную пошту пацверджанне з сайта «палаты прадстаўнікоў», у якім было сказана, што ягоны зварот будзе адпраўлены дэпутату. Але адказ хлопец атрымаў толькі 9 ліпеня, прычым не на e-mail, а на хатні адрас.

У канверце маладзён знайшоў тры лісты:

Ліст, датаваны 28 чэрвеня, дзе хлопца запрашаюць на сустрэчу з дэпутатам 4 ліпеня;

Ліст ад 4 ліпеня, у якім указваецца, што пераслаць папярэдні ліст з запрашэннем па электроннай пошце не атрымалася праз памылку;

Раздрукоўку скрыншота з «памылкай»: электронны адрас нібыта напісаны некарэктна.

На канверце ёсць штамп «Белпошты»: ліст з запрашэннем на сустрэчу, якая прайшла 4 ліпеня, быў адпраўлены 5 ліпеня! Іван Басуматараў адчувае сябе падманутым, а ліст уважае за маніпуляцыю, каб не адказваць.

Даведацца пра пазіцыю Пятра Салаўёва з нагоды рэзананснага законапраекта пра адтэрміноўку «Еўрарадыё» не здолела: дэпутат у адпачынку. Аднак ягоная памочніца Вольга Сінякіна паспрабавала растлумачыць нам, што ў яе начальніка пайшло не так з электроннай поштай. Яна намагае, што адправіць адказ у тэрмін не атрымалася праз некарэктны адрас, і нават прапанавала нам самім паспрабаваць напісаць на яго.

Забягаючы наперад, скажам, што Іван Басуматараў звязаўся з «Еўрарадыё» менавіта пры дапамозе электроннай пошты, адрас якой нібыта напісаны некарэктна. Сказаць дзякуй у адказ за прадстаўленую інфармацыю ў нас атрымалася.

«Адправіць гэты ліст я ніяк не магла»

Навошта ж адпраўляць запрашэнне на сустрэчу на наступны дзень пасля яе заканчэння?

Са слоў Вольгі Сінякінай, ліст з запрашэннем быў адпраўлены разам з тлумачэннем пра тое, што адправіць яго па электроннай пошце не атрымалася, - як доказ таго, што з заяўнікам спрабавалі звязацца перш, чым адправіць яму папяровы ліст.

«Згодна з законам аб зваротах грамадзян на ліст, напісаны праз электронную пошту, адказ павінен быць адпраўлены менавіта праз электронную пошту. Але адправіць гэты ліст я ніяк не магла. Я знайшла нумар чалавека [Івана Басуматарава. - «Еўрарадыё»] па 109, спрабавала з ім звязацца праз тэлефон. Але, на жаль, не выйшла», - кажа памочніца дэпутата.

Не трэба вынаходзіць машыну часу

Са слоў Вольгі Сінякінай, яе начальнік ад адказу не сыходзіць. Выбаршчыка з пытаннямі, якія яго цікавяць, чакаюць «ва ўсякі час».

«Ваш чытач пражывае на вул. Шміта, а прыёмная «дэпутата» знаходзіцца таксама на вул. Шміта, * [суседнія дамы. - «Еўрарадыё»]. Яму дастаткова зрабіць два крокі і зайсці ў гэтую прыёмную калі заўгодна. Я знаходжуся на месцы штодня з 8 да 17 гадзін і ажыццяўляю прыём грамадзян», - запрашае Вольга Сінякіна.

Электронная пошта не працуе, праз тэлефон не выйшла, а машыну часу пакуль не вынайшлі. Каб звязацца з беларускім «дэпутатам», застаецца стары правераны спосаб: ногі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках