29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэф Плат - найлепшы хакеіст Беларусі сезона 2018/19

4
Джэф Плат - найлепшы хакеіст Беларусі сезона 2018/19
ДЖЭФ ПЛАТ

На другім месцы - абаронца менскага «Дынама» Хенкель.

Пасля заканчэння сезона 2018/19 "Прессбол" правёў традыцыйнае апытанне для вызначэння найлепшага хакеіста і найлепшага трэнера Беларусі. 253 рэспандэнтам прапаноўвалася назваць трох, на іх погляд, наймацнейшых гульцоў і настаўнікаў краіны. Падлік галасоў праводзіўся паводле стандартнай схемы: за першае месца прысуджаліся 3 балы, за другое - 2, за трэцяе - 1.

Падчас апытання ўдзельнікі назвалі прозвішчы 59 гульцоў (7 брамнікаў, 15 абаронцаў і 37 нападнікаў), якія прадстаўлялі 26 каманд. Часцей за ўсіх згадвалася менскае «Дынама» - 15 гульцоў. На другім месцы «Юнацтва» - 11, потым «Нёман» - 8, маладзечанскае «Дынама» - 5, «Шахцёр» - 4, «Віцязь» - 3 плюс па адным майстру з яшчэ 20 клубаў.

У выніку падліку галасоў вызначана, што найлепшым хакеістам Беларусі сезона 2018/19 стаў нападнік «Ёкерыта» і нацыянальнай каманды Беларусі Джэф Плат, які набраў 367 балаў (100 першых месцаў, 25 другіх і 17 трэціх). Другім выявіўся абаронца менскага «Дынама» і нацыянальнай каманды, удзельнік «Матчу зорак КХЛ»-2019 Хрысціян Хенкель - 190 (29, 41, 21). Трэцім да сімвалічнага фінішу прыйшоў форвард «Юнацтва» Міхаіл Стэфановіч - 115 (17, 23, 18). З леташняга трыо лаўрэатаў (Верабей, Паўловіч, Шаранговіч) сёння на своеасаблівы п'едэстал не падняўся ніхто.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках