20 красавiка 2024, Субота, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія рэгіёны працуюць за $ 55–60

8
Беларускія рэгіёны працуюць за $ 55–60

Гэта прызнае нават Белстат.

У траўні 2019 у спіс непрэстыжных прафесій з самымі нізкімі заробкамі трапілі цырульнікі, бібліятэкары і лекары, піша myfin.by.

Паводле звестак Белстата самыя нізкія паказнікі заробку ў траўні 2019 года назіраюцца ў супрацоўнікаў цырульняў і салонаў прыгажосці. Так, намінальны налічаны сярэднямесячны заробак гэтых працаўнікоў у траўні 2019 года склаў усяго 582,2 беларускага рубля.

На другім месцы сумнага рэйтынгу ўзроўню заробкаў знаходзяцца супрацоўнікі бібліятэк, архіваў і іншай дзейнасці ў галіне культуры: у сярэднім за месяц яны атрымалі 590,4 беларускага рубля.

На трэцім месцы застаюцца супрацоўнікі сферы аховы здароўя і сацыяльных паслуг. Паводле вынікаў траўня 2019 года, працаўнікі, якія ажыццяўляюць догляд за хворымі ў спецыялізаваных установах, а таксама прапануюць сацыяльныя паслугі, атрымалі 603,3 беларускага рубля. Варта згадаць і тых, хто працуе ў сферы творчасці і забаваў.

З усіх абласцей Беларусі самая нізкааплатная Магілёўская.

Далей ідуць Віцебская, Берасцейская і Гарадзенская вобласці.

У рэгіёнах заробкі ніжэйшыя за агульнабеларускія ў 6–10 разоў

Самым «бедным» рэгіёнам Беларусі стаў Мсціслаўскі раён. У ім жывуць блізу 20,7 тысячаў чалавек, а ўзровень занятасці насельніцтва паводле афіцыйных звестак адзін з самых высокіх. Тым не менш заробкі ў рэгіёне нізкія: да прыкладу, музычнаму кіраўніку ў дзіцячым садзе плацяць усяго 165 беларускіх рублёў.

На другім месцы ў нізкіх заробках размяшчаецца Глускі раён. Так, лекару амбулаторна-паліклінічнай дапамогі ў рэгіёне прапануецца заробак 110,7 беларускага рубля, а кіроўцы, грузчыкі, кіраўнікі клубаў атрымліваюць у сярэднім 330 беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках