26 красавiка 2024, Пятніца, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі ўпершыню пагутарыў з Пуціным

31
Зяленскі ўпершыню пагутарыў з Пуціным

Абмяркоўваліся пытанні вайны на Данбасе і абмен ваеннапалоннымі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпершыню правёў тэлефонныя перамовы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

Пра гэта апавёў спікер Пуціна Дзмітрый Пяскоў расейскаму выданню ТАСС.

"Былі абмеркаваныя праблемы ўрэгулявання на паўднёвым усходзе Украіны і супольнай працы для вяртання ўтрыманых з абодвух бакоў асобаў. Дасягнутая дамоўленасць пра прадаўжэнне гэтай працы на ўзроўні экспертаў", – сказаў Пяскоў.

"Таксама абмяркоўвалася магчымасць прадаўжэння кантактаў у нармандскім фармаце", – дадаў ён.

"Украінская праўда" звярнулася ў офіс прэзідэнта Украіны, каб атрымаць каментар. Пакуль інфармацыі пра размову двух прэзідэнтаў на афіцыйных сайтах і сацсетках украінскага прэзідэнта няма.

У прэс-службе офіса прэзідэнта інфармацыю не пацвердзілі і не аспрэчылі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках