29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Індыі 12-гадовая дзяўчынка-праграмістка кіруе ўласнай кампаніяй

10
У Індыі 12-гадовая дзяўчынка-праграмістка кіруе ўласнай кампаніяй

Пісаць праграмы вундэркіндка Зунайра пачала з васьмі гадоў.

Зунайра Хан з індыйскага горада Хайдарабад, якая распрацоўвае праграмнае забеспячэння для дарослых заказчыкаў, заявіла пра сябе як пачатковец прадпрымальнік, піша «Вакол свету».

Пісаць праграмы вундэркіндка Зунайра пачала з 8 гадоў. За мінулыя чатыры гады яна заснавала ўласную кампанію. А таксама навучыла нямала студэнтаў справе, якой дасканала авалодала. Дзяўчынка стварыла мноства бізнэс-праграмаў (камп'ютарных і мабільных), якія дапамагаюць прадпрымальнікам спраўляцца з праявамі крызісу.

Будучы вучаніцай 7 класа, Зунайра Хан супрацоўнічае з няўрадавай арганізацыяй, сярод іншага кіруе яе сайтам, які сама і стварыла.

Нядаўна таленавітая праграмістка была ўганараваная званнем «Лічбавы амбасадар» Дэлійскай дзяржаўнай школы.

Калі прырода на дзецях не адпачывае, а стварае

Вытокі такой незвычайнай адоранасці дзяўчынкі-вундэркіндкі варта шукаць у генах. Мама Зунайры – Нішат Хан – трэнер у інфармацыйных тэхналогіях. Дзяўчынка з ранняга дзяцінства наведвала мамчыны заняткі са студэнтамі і была зачараваная працэсам выкладання. Яна папрасіла маму навучыць і яе ўсяму, што тая ведае. Пачатак гэтай навуцы быў пакладзены, калі дзяўчынцы споўнілася сем. А ўжо ў восем яна пачала ствараць уласныя праграмы.

У сваю чаргу Нішат Хан сведчыць, што такое імкненне дачкі да камп'ютарных тэхналогій пяць гадоў таму стала для яе нечаканасцю. Аднак маці пайшла насустрач дачцэ, апавёўшы пра асновы дзейнасці праграміста. І цяпер ганарыцца тым, як дачка імкліва рухаецца наперад у сваёй кар'еры.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках