У Гомелі ў лякарню падкінулі нованароджаную дзяўчынку
21- 15.07.2019, 17:10
- 15,652
Як мяркуецца, знойдзенай дзяўчынцы ўсяго 5 дзён.
Ва УУС Гомельскага аблвыканкама ўдзень 15 ліпеня паступіла паведамленне ад медперсаналу дзіцячай абласной клінічнай лякарні аб тым, што ў прыбіральні агульнага карыстання, якая знаходзіцца ў холе будынка, выяўленая нованароджаная дзяўчынка. Дзіця ляжала ў ракавіне. Побач быў пакет з дзіцячымі рэчамі, паведамляецца ў Telegram-канале прэс-службы МУС.
Меркаваны ўзрост дзіцяці - 5 дзён. Стан дзяўчынкі стабільны.
Міліцыя шукае маму дзіцяці.