19 красавiка 2024, Пятніца, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне параду на Дзень Незалежнасці не будзе: Зяленскі падпісаў указ

27
Ва Украіне параду на Дзень Незалежнасці не будзе: Зяленскі падпісаў указ
Фота: Getty Images

Прадугледжаныя іншыя ўрачыстыя мерапрыемствы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў Кабінету міністраў Украіны распрацаваць, зацвердзіць і забяспечыць выкананне плана мерапрыемстваў для святкавання 28-й гадавіны незалежнасці Украіны. Ні адзінай згадкі аб вайсковым парадзе ва ўказе няма.

Пра гэта гаворыцца на сайце прэзідэнта Украіны, піша unian.net.

Так, 23 жніўня - у Дзень Дзяржаўнага сцяга Украіны - адбудзецца цырымонія яго ўзняцця.

На Дзень Незалежнасці, 24 жніўня прадугледжаны ўрачыстыя мерапрыемствы - напрыклад, ускладанне кветак да помнікаў. У гэты дзень з нагоды 28-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Украіны плануюцца тэматычныя навуковыя канферэнцыі і круглыя сталы, а таксама інфармацыйна-адукацыйныя і патрыятычна-выхаваўчыя мерапрыемствы.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы даручыў Кабінету міністраў звярнуцца да рэлігійных арганізацыяў з прапановай правесці 24 жніўня малебны за Украіну, а МЗС - забяспечыць святкавання ва ўкраінскіх установах, размешчаных за мяжой.

9 ліпеня Зяленскі заявіў, што параду на Дзень Незалежнасці сёлета не будзе. Замест таго, каб ладзіць традыцыйнае на 24 жніўня пампезнае і нятаннае дзейства, кіраўнік дзяржавы прапанаваў выдаткаваць запланаваную на яго правядзенне суму - 300 млн грыўняў - на прэміі ўкраінскім вайскоўцам.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках