25 красавiка 2024, Чацвер, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронцаў Курапатаў аштрафавалі на $628

7
Абаронцаў Курапатаў аштрафавалі на $628
АРХІЎНЫЯ ФОТА TUT.BY

Аднаго з актывістаў аштрафавалі за тое, што заступіўся за 15-гадовага Іларыёна Трусава.

Сёння, 15 ліпеня, у судзе Менскага раёна судзілі абаронцаў Курапатаў Рыгора Асаула і Дзяніса Урбановіча, якіх затрымалі ў мінулыя выхадныя, піша «Новы час».

13 ліпеня падчас Курапацкай вахты каля рэстарацыі «Поедем поедим» быў затрыманы лідар «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч. На наступны дзень, 14 ліпеня, міліцыянты затрымалі 15-гадовага Іларыёна Трусава і Рыгора Асаулa, які спрабаваў абараніць актывіста ад затрымання.

Непаўнагадовы Іларыён Трусаў быў увечары адпушчаны, аднак на яго склалі пратакол за «дробнае хуліганства» (арт.17.1 КоАП). Магчыма, справу Трусава будзе разглядаць адміністрацыйная камісія.

Рыгора Асаула, які заступіўся за Іларыёна, абвінавацілі на падставе артыкула 23.4 («непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы») і 17.1 КоАП («дробнае хуліганства»). Ноч актывіст правёў у зняволенні.

Суд прызнаў Рыгора Асаула вінаватым паводле гэтых двух артыкулаў і пакараў штрафам 20 базавых адзінак - 510 рублёў.

Дзяніса Урбановіча таксама прысудзілі да штрафу 30 базавых адзінак (765 рублёў) на падставе ртыкуле 17.1 КоАП («дробнае хуліганства»).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках