20 красавiка 2024, Субота, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда: Польшча і Славакія - за збліжэнне Украіны з ЕЗ і NATO

2
Анджэй Дуда: Польшча і Славакія - за збліжэнне Украіны з ЕЗ і NATO
ФОТА: ЕРА

Прэзідэнт Польшчы заявіў аб падтрымцы Украіны ў яе імкненні да стабільнасці і захавання поўнага суверэнітэту.

Варшава і Браціслава выступаюць за аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама за збліжэнне Украіны з ЕЗ і NATO. Пра гэта падчас супольна прэс-канферэнцыі ў Варшаве з прэзідэнтам Славакіі Зузанай Чапутовай заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, піша Укрінфарм.

"Мы абодва перакананыя, што трэба падтрымліваць Украіну ў яе імкненні да стабільнасці, да захавання поўнага суверэнітэту, поўнай незалежнасці, а такім чынам - да спынення акупацыі Данбаса, Луганска і Крыма, а перш за ўсё да рэалізацыі рэфарматарскіх і праеўрапейскіх дзеянняў Украіны", - заявіў Дуда.

Дуда паведаміў, што падчас перамоваў са славацкім лідарам абмяркоўваліся таксама пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, супрацоўніцтва ў межах Вышаградскай чацвёркі і рэалізацыі ініцыятывы Трох мораў.

Прэзідэнт Польшчы падзякаваў Чапутовай за тое, што яна пасля абрання на пасаду прэзідэнта Славакіі свае першыя замежныя візіты ажыццяўляе ў краіны "Вышаградскай групы".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках