27 красавiка 2024, Субота, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кобрынскім раёне мужчыну забілі на вяселлі

11
У Кобрынскім раёне мужчыну забілі на вяселлі

Яшчэ адзін чалавек трапіў у лякарню.

13 ліпеня падчас вяселля ў вёсцы Гарадзец Кобрынскага раёна адбылася бойка: адзін чалавек памёр, другі трапіў у лякарню.

Паводле інфармацыі партала «Першы рэгіён», у той дзень у вясковай кавярні святкавалі вяселле. Падчас свята бацька нявесты і госць выйшлі на свежае паветра. Паўз іх праходзіла кампанія падлеткаў. Паміж імі ўзнік канфлікт, які перарос у бойку. Бацька нявесты з траўмамі трапіў у лякарню, а госць вяселля памёр.

У суботу, 13 ліпеня, прыкладна а 22.30 гадзін паблізу аднаго з будынкаў аграгарадка Гарадзец было знойдзена цела 61-гадовага жыхара Драгічынскага раёна, паведамілі ў Следчым камітэце.

Мужчына, будучы госцем на вяселлі дачкі свайго сябра, падчас мерапрыемства выйшаў на двор разам з бацькам нявесты. У гэты час да іх падышла кампанія маладых людзей, якая звярнулася з просьбай прадаць алкаголь.

«Пасля атрымання грошай і перадачы алкаголю паміж бацькам нявесты і кампаніяй моладзі завязаўся канфлікт, які перарос у бойку, у выніку чаго мужчынам былі прычыненыя цялесныя пашкоджанні. Пасля гэтага кампанія маладых людзей пайшла ў невядомым накірунку, а мужчыны вярнуліся ў кавярню, дзе аднаму з іх стала дрэнна. Госці вяселля выклікалі брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі і сталі праводзіць рэанімацыйныя мерапрыемствы, якія станоўчага выніку не далі і 61-гадовы мужчына памёр. Бацьку нявесты шпіталізавалі ў аддзяленне траўматалогіі», - распавялі ў ведамстве.

Паводле папярэдніх высноў экспэрта, прычынай смерці 61-гадовага мужчыны стала сэрцава-судзіннае захворванне.

Крымінальнуюя справу не распачалі, ніхто не затрыманы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках