24 красавiка 2024, Серада, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліпеньскія рахункі беларусаў пацяжэюць

26
Ліпеньскія рахункі беларусаў пацяжэюць

За што давядзецца плаціць больш і на колькі вырастуць рахункі «дармаедаў».

У паведамленнях на аплату ЖКП за чэрвень, якія менчукі атрымаюць у гэтым месяцы, падрастуць сумы пакуль толькі за гарачае водазабеспячэнне. Паводле ўказу правадыра субсідаваны тарыф на ацяпленне і падагрэў вады з 1 студзеня да 31 траўня ўключна складаў 16,9259 рубля за 1 Гкал, а з 1 чэрвеня да 31 снежня - 18,4831 рубля за 1 Гкал. Гэта значыць павялічыўся на 1,56 рубля. Як гэта адаб'ецца на рахунках да і пасля ацяпляльнага перыяду?

Разам з намеснікам начальніка жыллёва-камунальнай аддзела філіяла «Адзіны РДЦ г. Менска» КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Менгарвыканкама» Ганнай Бельскай разгледзім сітуацыю на прыкладзе кватэры плошчай 54,92 м2 на праспекце Пушкіна, у якой жыве сям'я з трох чалавек – муж, жонка і іх непаўналетняе дзіця.

Невялікая розніца

Цягам першых пяці месяцаў года аб'ёмы цеплаэнэргіі, выдаткаваныя на падагрэў вады ў кватэры, вагаліся - акругліць - ад 0,3 да 0,22 Гкал. Для параўнання возьмем сцюдзёны месяц студзень - паказчык склаў 0,3024 Гкал. Пры тарыфе 16,9259 рубля за 1 Гкал да аплаты налічылі 5,12 рубля. Паводле новага тарыфу сума павялічылася б да 5,59 рубля, піша tut.by.

Не такой ужо істотнай бачыцца і розніца ў плаце за ацяпленне: калі за студзень было выдаткавана 1,0215 Гкал на суму 17,29 рубля, то ў новым ацяпляльным сезоне пры такіх жа выдатках цяпла набяжыць на 18,88 рубля.

Без лічыльнікаў

Дапусцім, уласнік жылля (муж) з нейкіх прычын адправіў лічыльнікі ва ўтыль або праігнараваў тэрмін іх планавай метралагічнай паверкі (яна бясплатна праводзіцца 1 раз на 6 гадоў). У такім выпадку штомесяц за падагрэў вады будзе налічвацца сума, прыкладна ўтрая бóльшая. Рэч у тым, што ў Менску для безуліковых спажыўцоў устаноўлены нарматыў выдатку вады аб’ёмам 260 л (па 130 л гарачай і халоднай вады) на аднаго чалавека ў дзёнь. Сям'я з трох чалавек у 30-дзённы месяц будзе аплачваць падагрэў 11,7 м3, а ў 31-дзённы - 12,09 м3 па субсідаваным тарыфе незалежна ад фактычнага выдатку гэтага рэсурсу (водазабеспячэнне - 23,4 і 24,18 м3 адпаведна).

Поўным коштам

А цяпер уявім, што ўладальнік кватэры апынуўся ў катэгорыі не занятых у эканоміцы. За яго дзель падагрэву вады - 0,1008 Гкал (трэць ад 0,3024 Гкал) стануць налічваць эканамічна абгрунтаваным тарыфам. Апошні устаноўлены з 1 студзеня (на падагрэў вады і ацяпленне) сумай 88,99 рубля за 1 Гкал, а чэрвеньскія змены тычацца толькі субсідаваных тарыфаў. Дык вось, гарачая вада каштавацьме мужу 8,97 рубля, а ягонай жонцы і дзіцяці сумарна - у 3,73 рубля. разам - 12,7 рубля за паслугу.

З надыходам ацяпляльнага перыяду незанятаму ў эканоміцы сямейніку давядзецца зусім нявесела. У якасці кропкі адліку зноў возьмем студзень 2019 года, у якім на ацяпленне было выдаткавана 1,0215 Гкал (да аплаты з улікам субсідаванага для ўсіх тарыфу 16,9259 рубля за 1 Гкал выстаўлена 17,29 рубля). Цяпер жа за 0,3405 Гкал налічаць поўным тарыфам, атрымаецца 30,3 рубля, за астатнія 0,681 Гкал - згодна з абноўленым субсідаваным на суму 12,59 рубля. Гэта значыць ацяпленне для сям'і каштавацьме за гарачую ваду суу 42,89 рубля.

Згусцім фарбы. Калі разам з мужам у спіс незанятых патрапіць і ягоная жонка, то за падагрэў вады і ацяпленне поўным тарыфам будуць налічваць ужо дзве траціны ад агульнага аб'ёму спажытых гігакалорыяў. Нескладана падлічыць, колькі гэта каштавацьме. З іншага боку, калі незанятай будзе толькі жонка, а муж - уладальнік жылля і атрымальнік рахунку - афіцыйна працаўладкаваны, то пры разліках выкарыстоўваецца субсідаваны тарыф на ўвесь аб'ём выкананых паслуг цеплазабеспячэння.

У гэтым годзе планавае падвышэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі пастанавілі разбіць на два этапы: на большасць паслуг - з 1 студзеня, на цеплазабеспячэнне - з 1 чэрвеня, пасля заканчэння ацяпляльнага сезона.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках