23 красавiка 2024, aўторак, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве праходзіць акцыя ў падтрымку незалежных кандыдатаў

3
У Маскве праходзіць акцыя ў падтрымку незалежных кандыдатаў
ФОТА: REUTERS

На Трубнай плошчы праходзіць сустрэча з незалежнымі кандыдатамі ў Маскоўскую гарадскую думу.

Радыё Свабода вядзе жывую трансляцыю з акцыі.

На акцыі выступілі кандыдаты ў Масгардуму Любоў Собаль, Сяргей Мітрохін, Іван Жданаў, Аляксандр Салаўёў, Максім Круглоў, Канстанцін Янкаўскас. Яны заявілі пра тое, што сябры выбарчай камісіі ідуць на фальсіфікацыі з мэтай не дапусціць іх да выбараў. Апазіцыянеры заклікалі ўсіх выходзіць на акцыю кожны дзень.

Раней Собаль і Жданаў заклікалі масквічоў выходзіць кожны дзень а сёмай гадзіне вечара на Трубную плошчу і патрабаваць рэгістрацыі незалежных кандыдатаў.

Дзесяткі апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты Масгардумы заявілі пра тое, што подпісы, якія яны сабралі ў сваю падтрымку для рэгістрацыі на выбары, незаконна збракавала гарадской выбарчай камісіяй. Са слоў апазіцыянераў, супрацоўнікі камісіі свядома рабілі памылкі ў іх імёнах і прозвішчах, каб потым на гэтай падставе прызнаць подпісы несапраўднымі. Таксама зафіксаваныя выпадкі, калі кандыдаты заяўлялі, што людзі якія паставілі за іх подпісы памерлі ці не існуюць.

У нядзелю незалежныя кандыдаты правялі ў цэнтры Масквы акцыю пратэсту супраць нядопуску іх да выбараў. У раёне Пушкінскай плошчы сабраліся некалькі тысяч чалавек, якія потым дайшлі да гарадской мэрыі. Пазней яны заявілі пра бестэрміновы страйк каля будынка Масгарвыбаркама. Яны патрабавалі сустрэчы з кіраўніком камісіі Валянцінам Гарбуновым. Акцыю пратэсту разагналі супрацоўнікі паліцыі выкарыстаўшы грубую сілу. Было затрымана 39 чалавек, сярод іх былі і арганізатары акцыі - Ілля Яшын, Любоў Собаль, Іван Жданаў і Юлія Галяміна.

Пасля гэтага кіраўнік Масгарвыбаркама ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" заявіў, што гатовы сустрэцца з усімі апазіцыянерамі ў панядзелак, "калі яны да яго прыйдуць". Са слоў апазіцыйных кандыдатаў, сустрэча з Гарбуновым не адбылася. Яны запатрабавалі публічнага дыялогу ў прысутнасці журналістаў. Кіраўнік Масгарвыбаркама заявіў, што вядзе толькі асабісты прыём і не будзе сустракацца пад камеры.

Выбары ў Маскоўскую гарадскую думу пройдуць у адзіны дзень галасавання 8 верасня. Для ўдзелу ў іх кандыдатам не ад парламенцкіх партый трэба было сабраць некалькі тысяч подпісаў выбарцаў, зарэгістраваных у адпаведных акругах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках