28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурор запытаў 9 гадоў калоніі для топ-мэнэджэра завода колавых цягачоў

11
Пракурор запытаў 9 гадоў калоніі для топ-мэнэджэра завода колавых цягачоў
ФОТА: ДАР'Я БУРАКІНА, TUT.BY

Ён правёў 50 месяцаў у СІЗА.

Дзяржабвінаваўца Юрый Шарснёў у судзе Першамайскага раёна Менска заявіў: віна Андрэя Галавача ў атрыманні хабараў даведзеная ў поўным аб'ёме. Фігурант віну не прызнае.

Паводле версіі следства, ён атрымаў у якасці хабару 192 200 даляраў, 35 тысяч еўра і «меў намер атрымаць яшчэ 240 тысяч даляраў», але не паспеў, бо быў затрыманы.

На думку пракурора Юрыя Шарснёва, віна галоўнага інжынера МЗКЦ даведзеная цалкам. Пракурор адзначае: сведчанні аднаго з хабарадавальнікаў (ён не быў дапытаны ў судзе і сам высылаў свае словы ў СК - заўвага.) адпавядаюць канфіскаваным дакументам на заводзе, паведамляе tut.by.

Паводле версіі следства, Галавач атрымліваў у Маскве некалькі хабараў, яны перадаваліся ў кавярні, у аўто. Няма ні відэа, ні аўдыёзапісаў, ёсць толькі бізнэсоўцы, якія заяўляюць пра хабары, якія нібыта перадавалі яшчэ 10-12 гадоў таму. На суд ніводзін з хабарадавальнікаў не з'явіўся, іх некалькі разоў выклікалі на працэс. Як прагучала ў судзе, адзін са сведкаў у Канадзе, астатнія - у Расеі.

Як кажа пракурор, Андрэй Галавач лабіяваў інтарэсы пэўных кампаній.

Ужо пасля затрымання ў кватэры Андрэя Галавача знайшлі 20 тысяч даляраў «забяспечаныя бандэроллю маскоўскага банка». Са слоў абвінавачанага, незадоўга да арышту да яго прыйшоў невядомы мужчына і сказаў, што аддае пазыку бацьку Галавача. У следства іншая версія - гэта частка хабару, якую галоўны інжынер атрымаў.

Пракурор папрасіў суд прызнаць Андрэя Галавача вінаватым і прысудзіць яго да 9 гадоў пазбаўлення волі і штрафу на тысячу базавых адзінак. Паводле першай справы аб хабарах Галавач быў асуджаны на 8 гадоў, але пазней яго апраўдалі тры суды.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках