«За 30 гадоў жыцця такога не бачыў»
9- 13.08.2019, 14:59
- 43,601
Жыхар Кобрына зняў на відэа бліскавіцу ў небе над горадам.
Незвычайную прыродную з'яву маглі назіраць жыхары Кобрына ў ноч з 12 на 13 жніўня. У небе над горадам шугала бліскавіца.
Відэа прыроднай з'явы апублікаваў на сваім канале жыхар Кобрына Раман Дубінка і даслаў спасылку на гарачую лінію tut.by:
«Маланкі ўжо больш за гадзіну ў аблоках, але ні ветру, ні дажджу, ні грому няма. Нагадвае паўночнае ззянне, вельмі прыгожа, за 30 гадоў жыцця такога не бачыў», - напісаў у рэдакцыю жыхар Кобрына.
З'ява, якую зафіксаваў на камеру Раман, называецца зарніцы. Пры бліскавіцах грымот не чуваць, але бачныя ўспышкі маланак.