24 красавiка 2024, Серада, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пампеі знайшлі скрынку з упрыгажэннямі часоў Старажытнага Рыма

1
У Пампеі знайшлі скрынку з упрыгажэннямі часоў Старажытнага Рыма
ФОТА: PARCO ARCHEOLOGICO DI POMPEI

Упрыгажэнні маглі належаць багатай жанчыне.

Археолагі, якія вядуць раскопкі ў італійскім горадзе Пампеі, знайшлі калекцыю жаночых упрыгажэнняў часоў Старажытнага Рыма. Пра гэта піша Euronews.

Сярод знойдзеных вырабаў - шкляныя пацеркі, талісманы на поспех, два люстэркі, кавалкі бронзы, костак і бурштыну, а таксама фігурка чалавека і некалькі фасцынусаў.

Як кажуць археолагі, гэтая знаходка дазволіць ім лепш зразумець «жаночы свет» Старажытнага Рыма. Яны мяркуюць, што ўпрыгажэнні маглі належаць багатай жанчыне.

ФОТА: PARCO ARCHEOLOGICO DI POMPEI

Рымскія гарады Пампеі і Геркуланум былі пахаваныя ў вулканічным попеле падчас вывяржэння Везувія ў 79 годзе. Пампеі выпадкова выявілі ў XVI стагоддзі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках