29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія актывісты: Калі завод АКБ запусцяць - будзем рыхтавацца да актыўнага байкоту

6
Берасцейскія актывісты: Калі завод АКБ запусцяць - будзем рыхтавацца да актыўнага байкоту

За барацьбітамі са шкодным заводам не толькі Берасце, але і ўся краіна.

Пра гэта піша Telegram-канал змагароў супраць завода АКБ пад Берасцем «Cвiнцовая Варта».

- Нядаўна праскочыў такі слых. Калі завод усё ж запусцяць і праблему таксічных выкідаў не развяжуць, то давядзецца рыхтавацца да актыўнага байкоту. І нават не акумулятараў, а ўсёй сельгаспрадукцыі рэгіёну. Нехаця яе вытворцы стануць і атрутнікамі спажыўцоў. А актыўны байкот - гэта не проста заклік не купляць прадукцыю ў канкрэтных гаспадарак рэгіёну, гэта ўжо кропкавая праца для ўздзеяння на пастаўшчыкоў, транспарціроўшчыкаў, аптовых пакупнікоў і тых, хто супрацоўнічае з гэтай сферай ў рэгіёне.

Што цікава, дык тое, што слых гэты прыйшоў з Менску. З берасцейскімі актывістамі салідарная ўся краіна. А так як шмат прадукцыі сельгасвытворцаў паступае і ў сталіцу, то і менчукоў гэтая праблема тычыцца не менш за нас.

Гаворка вядома пакуль не ідзе пра «выпадковыя» паломкі аўтамабіляў на аўтамагістралі М-1 і паралізацыі руху, але гутаркі і варыянты паціху абмяркоўваюць у закрытых колах, - піша Telegram-канал «Cвiнцовая Варта».

Так што не раскісаць. За намі не толькі Берасце, за намі ўся краіна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках