Зяленскі прызначыў кіраўніка свайго офіса на новую пасаду
6- 13.08.2019, 21:30
- 19,852
Прэзідэнт Украіны падпісаў адпаведны ўказ.
Уладзімір Зяленскі прызначыў кіраўніка свайго офіса Андрэя Богдана на пасаду старшыні камісіі дзяржаўных узнагарод і геральдыкі. Указ размешчаны на сайце прэзідэнта Украіны, ён уваходзіць у дзеянне з дня апублікавання.
Намеснікам Богдана прызначаны кіраўнік апарата офіса Зяленскага Аляксей Дніпроў, адказным сакратаром камісіі - кіраўнік дэпартамента адміністрацыі ў пытаннях грамадзянства і дзяржузнагарод Андрэй Асідак.
Богдан, намеснік міністра юстыцыі Украіны ў 2007-2010 гадах, ажыццяўляў юрыдычнае суправаджэнне перадвыбарнай кампаніі Зяленскага. 21 траўня абраны прэзідэнт прызначыў яго кіраўніком сваёй адміністрацыі.