23 красавiка 2024, aўторак, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскол у Расеі

6
Раскол у Расеі
ФОТА: ЯЎГЕН ФЕЛЬДМАН «МЕДУЗА»

Ад ранейшай сістэмы ўлады Пуціна засталіся разваліны.

Вынікі нядзельных муніцыпальных выбараў у Расеі можна было б апісаць наступным чынам: разбіўшы градуснік, не знізіш жар. Справа ў тым, што, перашкодзіўшы апазіцыйным кандыдатам удзельнічаць у сталічных выбарах, Крэмль не толькі не справіўся з незадаволенасцю масквічоў, але і, напэўна, толькі ўзмацніў яе, піша Le Monde (пераклад — inosmi.ru).

Пакуль што папярэджанне было не вельмі сур'ёзным. У 19 страчаных уладай сталічных акругах (з 45) пераможцамі сталі людзі, з якімі можна дамовіцца. Камуністы могуць на мясцовым узроўні канкураваць з Крамлём і нават выказваць нязгоду з ім у тым ці іншым сацыяльным пытанні, але яны нязменна адданыя яму ў галоўным: размеркаванні ўлады і эканамічнай рэнты, а таксама асноўных стратэгічных развязанняў.

Пасланне з боку электарату было гранічна празрыстым. У Маскве і іншых вялікіх гарадах Расеі выбарчая манаполія прэзідэнцкай партыі «Адзіная Расея» стала непрымальнай, як і спробы стварыць бачнасць дэмакратыі перад кожнымі выбарамі. Тое ж самае казалі і летнія дэманстрацыі за свабодныя выбары, на якіх збіраліся да 60 000 чалавек.

Нягледзячы на поўную зразумеласць паслання, няма ўпэўненасці, што Крэмль прыслухаецца да яго. На вяршыні дзяржаўнай улады клан лібералаў, які лепш за ўсё разумеюць настроі грамадзянскай супольнасці, перажывае не найлепшыя часы. Ва ўрэгуляванні маскоўскага пытання ля стырна стаялі ястрабы, прадстаўнікі «сілавікоў». Яны першапачаткова разглядалі дэманстрантаў як ворагаў, а мірныя пратэсты — як рэвалюцыю, якую неабходна здушыць.

Абвастрэнне з абодвух бакоў

Нічога дзіўнага. На думку Таццяны Станавай з экспэртнай групы R. Politik, Пуцін атрымліваў інфармацыю аб летніх пратэстах наўпрост ад кіраўніка ФСБ Аляксандра Бортнікава і сакратара Савета Бяспекі Мікалая Патрушава, якія прадставілі дэманстрацыі як спробу зладзіць «каляровую рэвалюцыю», новы «Майдан» у самым цэнтры сталіцы. Цяпер ужо ўсё адно, ці вераць яны ў гэта напраўду ці не (канспіралагічная рыторыка даўно атруціла вышэйшыя эшалоны ўлады), бо Крэмль у выніку абраў рэпрэсіі, а не дыялог. За збіццём і затрыманнямі ў ліпені і жніўні рушылі ўслед судовыя прысуды ў верасні.

Радыкальны настрой убіраецца ў сілу з абодвух бакоў. Прадстаўнікі апазіцыі, якія верылі ў дыялог і кампраміс, сутыкнуліся, як і пазбаўленыя права на ўдзел кандыдаты, з начнымі ператрусамі і адміністрацыйнымі арыштамі. Засяроджванне апазіцыі на карупцыйнай тэматыцы (паводле прыкладу Аляксея Навальнага) робіць немагчымай саму ідэю прымірэння.

Гэты раскол стаў вынікам не толькі блізарукай стратэгіі ўлады і няздольнасці лібералаў гаварыць з усёй краінай, але і даўняга і глыбокага разрыву паміж дзяржавай і часткай грамадства, якія ўсё больш становяцца двума чужароднымі адзін аднаму аб'ектамі. Нават калі б улада была ў стане пачуць пасланне пратэстоўцаў і выбаршчыкаў, яна б не знайшла, што ім адказаць.

Пакт

Цягам многіх гадоў аглядальнікі звычайна апісвалі дачыненні Крамля і грамадства як укладзеныя паміж імі «пакты». Самы эфектыўны і паслядоўны пратрымаўся да канца 2000-х гадоў. Пасланне Крамля насельніцтву, перш за ўсё, сярэдняму класу, выглядала наступным чынам: «Дайце нам кіраваць краінай, адмоўцеся ад часткі вашых палітычных правоў, і ў абмен мы дазволім вам стаць багацейшымі, падарожнічаць, перайсці на заходні стыль жыцця…»

Крэмль мяркуе, што гэта сярэдні клас парушыў пакт. Дэманстрацыі зімы 2011-2012 гадоў супраць масавых парушэнняў на парламенцкіх выбарах і вяртання Пуціна ў прэзідэнцкае крэсла, якое да таго часова займаў Мядзведзеў, былі ўспрынятыя як ерэтычнае ўмяшанне ў палітыку і ўдар па пуцінскай стабільнасці.

Спачатку адказам былі рэпрэсіі са справай «Балотнай» і прысудамі, параўнальнымі з тым, што назіраюцца за апошнія дні. Затым пачатак ваенных авантур у Сірыі і асабліва ва Украіне акрэсліў новы пакт: ультранацыяналізм і вяртанне нацыянальнай славы замест матэрыяльнага дабрабыту.

Руіны

Сёння ад усяго гэтага засталіся толькі руіны. Падзенне пакупніцкай здольнасці прадаўжаецца з 2014 года (блізу 12%), палітычныя правы абмежаваныя яшчэ мацней (у тым ліку ў інтэрнэце) і ніводнае міжнароднае пытанне так не яднае насельніцтва, як у мінулым гэта рабіла Украіна, выклікаючы эйфарыю (у выпадку анэксіі Крыма) або гнеў (тычыцца вайны на Данбасе). Сярэдні клас засунуты ў бок, а ўлада звяртаецца выключна да пенсіянераў і дзяржслужбоўцаў.

Як адзначае экспэрт Валерый Салавей, незадаволенасць носіць сацыяльны характар у рэгіёнах і палітычны ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. Небяспеку для Крамля цяпер уяўляе аб’яднанне гэтых незадаволенасцяў. Але пакуль што гэтага не адбылося. Страх вакууму прыводзіць у ступар, і папрокі гучаць толькі эпізадычна: будаўніцтва сабора ў Екацярынбургу, з'яўленне сметнішча на Крайняй Поўначы…

Гэтая прорва наўрад ці знікне да 2024 года, калі заканчваецца апошні прэзідэнцкі тэрмін Уладзіміра Пуціна. Па-за залежнасцю ад таго, што вызначыць кіраўнік дзяржавы, сысці, спарадзіўшы тым самым непазбежную кланавую барацьбу, або застацца, пераступіўшы праз Канстытуцыю, раскол паміж вярхамі і нізамі, мяркуючы з усяго, зацвердзіўся сур'ёзна і надоўга.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках