26 красавiка 2024, Пятніца, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шпіён у Крамлі

Шпіён у Крамлі
Аляксей Венедыктаў

Навукоўцаў лавіць, вядома ж, прасцей.

Сваё меркаванне аб эвакуацыі з Расеі інфарматара ЦРУ, які меў доступ да сакрэтнай інфармацыі Крамля, у перадачы «Асобная думка» выказаў галоўны рэдактар «Эха Москвы» Аляксей Венедыктаў.

- Раскажыце вось гэтую выдатную гісторыю пра шпіёна, якога вывезлі з Расеі. У вас нейкія сумневы?

- Тое, што, магчыма, чалавек шпіёніў, як апошні сукін сын, як Булгакаў пісаў, сумневаў не выклікае. Яшчэ ў момант гэтай гісторыі з атакай хакераў на закрытых слуханнях у кангрэсе спасылаліся на тое, што гэта не толькі тэхнічныя вывучэнні, але быў і «крот» у Крамлі. Які навёў, уласна, на гэта. Таму пра наяўнасць такой высокапастаўленай крыніцы, бо гэта былі зусім закрытыя слуханні і толькі кіраўнікі кангрэса, спікеры і кіраўнікі камітэтаў атрымалі гэтую інфармацыю. Гэта раз.

Сумневы ў адным. Сумневы ў гэтым чалавеку, пра якога быў выцек інфармацыі. Таму што даслоўна не прайшло і некалькіх гадзін, як ананімныя Telegram-каналы, а затым і амерыканскія медыі сталі паведамляць пра набытую на яго імя кватэру і ўказваць адрас, публікаваць фатаграфіі ягонага дома. Гісторыя выведкі, контрвыведкі, гісторыя з Калугіным і Гардзіеўскім, з перабежчыкамі вядомымі, праграма абароны сведкаў і больш за тое, справа Скрыпалёў, калі былыя шпіёны неяк знаходзяцца пад ударам, наша ўлада помслівая. Фізічна помслівая. Не веру, калі гэта быў такога ўзроўню шпіён і вось ён на сваё імя ў Нью-Ёрку ці пад Нью-Ёркам набывае ўласнасць і гэта ўсё захоўваецца ў рэестры. Не трымайце нас за дэбілаў зусім. Магчыма, мы і дэбілы, але не да такой ступені.

Калі гэта праўда, гэта значыць, ягоная пасада - гэта чалавек сярэдняга звяна паводле крамлёўскіх паняццяў. Гэта значыць, цалкам дапускаю, што ён допуску і доступу ў кабінет прэзідэнта і наогул да прэзідэнта не меў, але цалкам дапускаю, зыходзячы з ягонай папярэдняй біяграфіі, ведаеце, другі сакратар амбасады ЗША - гэта сур'ёзная пасада. Нават калі гэта быў загадчык гаспадаркі. І нават калі б гэта быў, ну, фактычна, загадчык гаспадаркі. Таму гэта магчыма. Гэта значыць, «крот» у Крамлі, мабыць, быў. Ці быў гэты чалавек «кратом», ці ён проста з'ехаў праз Чарнагорыю з сям'ёй і трыма дзецьмі, я не ведаю. Сумнеўна пра адрас. Адрас мяне наводзіць на думку, паўтараю, на сапраўднае імя гэтага чалавека, што гэта ён быў.

- Уся гэтая гісторыя выклікала велізарную колькасць каментароў, што ў нас ФСБ умее толькі навукоўцаў састарэлых саджаць. І выбіваць з іх нейкія прызнанні. А вось рэальная гісторыя і ўсё праваронілі.

- Праваронілі. Калі гэта так, давай будзем агаворвацца. Калі гэта так, то праваронілі. Але гэта праўда, што нашмат лягчэй не проста навукоўцаў лавіць, але і атрымліваць, бо для чаго ловяць - для таго каб начальству далажыць, што вось я, такі-сякі, і вось я з маёра раблюся падпалкоўнікам. І атрымліваю ордэн, кватэру, грошы і гэтак далей. Чыста бізнэс. Частка гісторыі - маецца на ўвазе бізнэс. Таму ёсць контрвыведнікі, а ёсць людзі, якія нажываюцца на контрвыведцы. Вядома, лягчэй злавіць навукоўца. Пачытаць ягоную электронную пошту, пачытаць ілжывую, паўтараю, ілжывую рассылку з прапановай грын-карты і пасадзіць чалавека. І атрымаць за гэта зорку на грудзях ці на пагонах. Гэта праўда.

Але тут жа яшчэ цікавая гісторыя. Прэзідэнт Трамп, амерыканскі прэзідэнт, як кажуць, тут кагадзе заявіў, што нам увогуле шпіёнаў не трэба. Па-першае, ім нельга давяраць, бо яны працуюць за грошы, а па-другое, не трэба нам шпіёнаў, яны перашкаджаюць устанаўліваць мае стасункі з лідарамі тых краін, дзе яны шпіёняць. І вось тут я як бы, ну гэта пераказваюць супрацоўнікі...

- Святая прастата.

- Ведаеш, назваць Трампа «святым прасцяком» неяк рука не падымаецца. Нават вочы, павекі не падымаюцца. Калі гэта не шкодныя супрацоўнікі, якія распускаюць пра яго чуткі, то гэта вельмі ў ягоным стылі. Вельмі ў ягоным духу. Толькі-толькі вось хочам з Пуціным цяпер сустрэцца. І вы мне такую свінню падкладваеце. Ды не парася, а свінню, такую Хаўронню падкладваеце. То бок, гэта цалкам можа быць гульня Трампа, ён кажа: Валодзя, гэта не я, гэта да мяне было, шпіёніў жа ён да мяне. І пра хакераў - да мяне ўсё было. А мы цяпер яго вось... Гэта такая гісторыя. Яна вадэвільная.

Але яна напраўду не вадэвільная, бо паўтараю, гісторыю з расейскім узломам, так званым расейскім хакерам і ў аснове справы пра скажэнне выбараў, ляжала інфармацыя, яшчэ раз паўтару, гэта вельмі важна - атрыманая не тэхнічным шляхам, не проста ўбачылі, што раптам чагосьці пачало мігацець. А пацвярджэнне ад агентаў у Крамлі. І гэта гаварылася. Гэта значыць, ён быў ці ён быў і ёсць. Або яны наважылі на яго спісаць. Таксама не ведаю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках