26 красавiка 2024, Пятніца, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Зміцер Паліенка дамогся вызвалення з ШІЗА

2
Палітвязень Зміцер Паліенка дамогся вызвалення з ШІЗА
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: SPRING96.ORG

Ён трымаў сямідзённую галадоўку.

Учора, 10 верасня, палітвязень Зміцер Паліенка выйшаў са штрафнога ізалятара СІЗА-1, дзе трымаў 7-дзённую галадоўку! Самаадчуванне Змітра прыкметна пагоршылася, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

Зміцер напісаў скаргу на дзеянні адміністрацыі, якая цісне на яго рознымі спосабамі.

Частка перапіскі не даходзіць ні Змітру, ні тым, хто падтрымлівае вязня рэжыму ў засценках. У тым ліку, Паліенка спрабаваў паведаміць аб магчымасці адпраўкі ў ізалятар, аднак толькі пасля вызвалення сябры і таварышы даведаліся, што Зміцер тыдзень правёў у карцары, абвясціўшы галадоўку, каб абараніць свае правы.

Паплечнікі палітвязня мяркуюць, што ва ўмовах бесперапыннага ціску і здзекаў з боку адміністрацыі СІЗА-1, жыццё і здароўе Змітра Паліенкі знаходзіцца пад пагрозай.

Яны заклікаюць усіх неабыякавых да распаўсюду інфармацыі, акцыях салідарнасці і наўпроставай дапамогі.

Свабода Змітра - свабода кожнага і кожнай з нас.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках