23 красавiка 2024, aўторак, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Палова еўрапейскіх мужчын выявілася «Тутанхамонамі»

1
Навукоўцы: Палова еўрапейскіх мужчын выявілася «Тутанхамонамі»

Аналіз ДНК егіпецкіх мумій шакаваў даследчыкаў.

Нямецкія навукоўцы з інстытута Макса Планка і Універсітэта Тубінгена часткова аднавілі геном 90 егіпецкіх мумій, векам ад 3500 да 1500 гадоў. Прааналізавалі яго. І прыйшлі да высновы: старажытныя егіпцяне не былi афрыканцамі. Адны былі туркамі, іншыя - выхадцамі з паўднёвай Еўропы і з месцаў, дзе цяпер знаходзяцца Ізраіль, Ярданія, Сірыя, Лібан, Грузія і Абхазія, піша lenta.ua.

Крыху раней аналагічныя даследаванні правялі біёлагі з генеалагічнага цэнтра iGENEA, размешчанага ў Цюрыху. Яны аналізавалі генетычны матэрыял, выняты ўсяго з адной муміі. Але затое фараона Тутанхамона. Ягоны ДНК здабылі з касцяной тканкі - канкрэтна з левага пляча і левай нагі.

Спецыялісты iGENEA параўналі геном хлопчыка-фараона і сучасных еўрапейцаў. І выявілі: шмат хто з іх - сваяк Тутанхамона. У сярэднім палова еўрапейскіх мужчын - «Тутанхамоны». А ў некаторых краінах іх дзель даходзіць да 60-70% - як, напрыклад, у Вялікабрытаніі, Гішпаніі і Францыі.

ДНК параўноўвалі паводле так званых гаплагрупах - характэрным наборах фрагментаў ДНК, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, захоўваючыся амаль у нязменным выглядзе. Родзічаў фараона «ўдала» агульная гаплагрупа пад назвай R1b1a2.

Навукоўцы падкрэсліваюць: тутанхамонава R1b1a2, гэтак распаўсюджаная сярод еўрапейскіх мужчын, вельмі рэдка сустракаецца ў сучасных егіпцян. Дзель яе носьбітаў у іх не перасягае 1%.

«Ці не праўда, вельмі цікава, што Тутанхамон - генетычны еўрапеец», - дзівіцца Раман Шольц, дырэктар цэнтра iGENEA.

Генетычныя даследаванні швайцарцаў і немцаў яшчэ раз пацвердзілі: сучасныя егіпцяне, у агульнай сваёй масе, гэта не здэградаваныя нашчадкі фараонаў. Проста яны не маюць з імі - сваімі старажытнымі кіраўнікамі - амаль нічога агульнага. Што ў пэўным сэнсе тлумачыць асаблівасці егіпецкага грамадства.

«Самі ж фараоны - не тутэйшыя. Мяркую, што агульны продак егіпецкіх уладароў і еўрапейцаў жыў на Каўказе прыкладна 9500 гадоў таму, - паведаміў Шольц. - Блізу 7 тысяч гадоў таму ягоныя дырэктыўыя нашчадкі рассяліліся па Еўропе. A хтосьці дапяў да Егіпту і выкіраваўся ў фараоны».

Выходзіць, аднак, што, пачынаючы з прапрадзедаў, продкі Тутанхамона, дый ён сам, былі асобамі каўказскай нацыянальнасці.

Ёганэс Краўзэ, палеагенетык з універсітэта Тубінгена паведаміў у часопісе Nature Communications, што геном трох мумій з 151 адной, з якімі працавалі нямецкія даследчыкі, здалелі аднавіць цалкам. Іхны ДНК добра захаваўся. Дажыў да нашых дзён, як выказаўся навуковец. Захаваўся, хоць быў спякотны егіпецкі клімат, высокая вільготнасць у месцах пахавання і хімічныя рэчывы, выкарыстаныя для бальзамавання.

Аднаўленне геному абяцае - хай у аддаленай перспектыве - аднаўленне і яго ўладальніка. Шляхам кланавання. Што цалкам задаволіць старажытных егіпцян, якія разлічвалі як-небудзь і калі-небудзь паўстаць з мёртвых. Дзеля гэтага яны і станавіліся муміямі. Нібыта прадбачылі, што парэшткі цела і костак спатрэбяцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках