25 красавiка 2024, Чацвер, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік «Раснафты» дапусціў змяншэнне коштаў нафты да $50 пасля атакі на Saudi Aramco

4
Кіраўнік «Раснафты» дапусціў змяншэнне коштаў нафты да $50 пасля атакі на Saudi Aramco

Напад дронаў падштурхне рынак, аднак у выніку гэта можа прывесці да рэцэсіі.

Атака дронаў на аб'екты Saudi Aramco ў канчатковым выніку можа прывесці да падзення кошту нафты да $50 за барэль. Пра гэта заявіў прэзідэнт «Раснафты» Яўген Талочак, паведамляе РБК.

«Рынак гэта [напад] падштурхне адназначна... Што будзе далей - не ведаю. Кошт $100 [за барэль нафты] калі нават і будзе, то нядоўга. І потым хутчэй за ўсё адбудзецца рэцэсія, і мы зноў наблізімся да $50», - заявіў Талочак.

Пры гэтым ён адзначыў, што «Раснафта» па-ранейшаму закладвае ў бюджэт кошт Brent $65, чакаючы вяртання каціровак да гэтага ўзроўню. «Па факце мы пакуль бачым $67 за барэль. Пакуль ён [кошт] неяк асабліва не імкнецца ўверх», - дадаў топ-мэнэджар.

Пасля нападу на нафтавыя аб'екты Saudi Aramco (адказнасць узялі на сябе еменскія хусіты з руху «Ансар Алах», ЗША абвінавачваюць у здарэнні Іран), які адбыўся на выходных, Саудаўская Арабія скараціла аб'ём здабычы нафты на 50%. Апытаныя РБК экспэрты казалі, што аднаўленне здабычы можа заняць некалькі месяцаў.

Кошт нафты на адкрыцці таргоў у панядзелак, 16 верасня, вырас амаль на 20% (больш $71 за барэль). Пры гэтым аналітыкі, да якіх звярнулася Reuters, сцвярджалі, што ў адсутнасць хуткага развязання праблемы кошт можа вырасці да $100. Паводле стану на 12:40 мск аўторка, нафта Brent таргуецца на ўзроўні $68 за барэль.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках