28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўрапейская Беларусь» праводзіць новыя пікеты для збору подпісаў

2
«Еўрапейская Беларусь» праводзіць новыя пікеты для збору подпісаў
ФОТА: HRAMADA.ORG

Апублікаваныя месца і час.

Прадаўжаецца збор подпісаў для далейшага ўдзелу ў «парламенцкай кампаніі».

Сёння пікеты «Еўрапейскай Беларусі» пройдуць у Менску, Берасці, Светлагорску, Воршы, Бабруйску, Маладзечне, а таксама ў некалькіх населеных пунктах Слонімскага раёна, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».

Месца і час правядзення:

Менск

Пляцоўка ля ўваходу на Камароўскі рынак: 12.00 - 15.00.

Вуліца Алібегава, 13 к.3, у двары, каля крамы «Таір»: 17.00 - 19.00,

Вуліца Пуліхава, 3, крама «Еўраопт»: 15.30 - 19.00,

Вуліца Мірашнічэнкі, 3, крама «Віталюр»: 14:00 - 19:00,

Вуліца Кальварыйская, 24, гіпермаркет «Карона»: 16.00 - 20.00,

Станцыя метро «Маскоўская», выхад на вуліцу Валгаградскую: 14.00 - 17.00,

Берасце

вуліца Пушкінская, Цэнтральны кірмаш: 11.00 - 15.00,

Віцебск

вуліца Леніна, 4, крама «Веста», 11.00 - 13.00,

Бабруйск

праспект Будаўнікоў, 58, крама «Санта»: 18.00 - 20.00,

Слонімскі раён

АГ. Дзераўная: 12.00 - 15.00,

Слонім

мікрараён Лабазаўка 15.00 - 17.00

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» вы знойдзеце па сцягах з «Пагоняй» і сімволікай Еўрапейскага Звязу. Подпісы могуць ставіць толькі жыхары акругі, у якой вылучаюцца кандыдаты. Ва ўдзельнікаў пікета заўсёды можна ўдакладніць, дзе і калі можна паставіць подпіс за кандыдата, які вылучаецца ў вашай акрузе. Не забудзьцеся ваш пашпарт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках