16 красавiка 2024, aўторак, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Дудзь: Мама, ці сапраўды Расею паважаюць у свеце?

23
Юрый Дудзь: Мама, ці сапраўды Расею паважаюць у свеце?
ЮРЫЙ ДУДЗЬ

Ва ўсіх жа ў атачэнні ёсць людзі, якія ўпэўненыя: Расея падымаецца з каленяў.

Масква цудоўна папрыгажэла; нас у свеце, нарэшце, сталі паважаць. Часта (але НЕ заўсёды) гэта людзі старэйшага пакалення: таты і мамы, бабулі і дзядулі, піша расейскі блогер Юрый Дудзь у Instagram.

Здаецца, цяпер выдатны момант патэлефанаваць бацькам і наогул здацца сям'і.

Знайдзіце сёння 10 хвілін часу і паглядзіце разам са сваімі старэйшымі гэта відэа.

Кантэкст такі:

1. 23-гадовы Павел Усцінаў стаіць ля метро Пушкінская з тэлефонам;

2. расгвардзейцы падыходзяць да яго, каб затрымаць;

3. Усцінаў адступае, спрабуе ўцячы, але расгвардзейцы выконваюць сваю працу настолькі непрафесійна, што валяць адзін аднаго;

4. адзін з гвардзейцаў траўмуе плячо (яшчэ раз - у сутыкненні са сваімі ж);

5. відэа затрымання ёсць з розных ракурсаў, але суддзя НЕ СТАЎ яго глядзець і адправіў Усцінава на 3,5 гады ў турму.

Калі відэа паглядзяць блізкія, проста спытайце: што яны думаюць? Тата, ці сапраўды мы падняліся з каленяў, калі ў нас такія сілавікі? Мама, ці сапраўды нас паважаюць у свеце, калі суд (найважнейшы орган сапраўды моцнай дзяржавы) - вось такі?

Ба, ці сапраўды Масква папрыгажэла, калі хто заўгодна можа выйсці з метро і з'ехаць адтуль на зону?

Напішыце потым у каментарах, што вам адкажуць. Акрамя жартаў, напішыце - вельмі цікава.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках