24 красавiка 2024, Серада, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск заклікаў пачаць перамовы аб уступленні Паўночнай Македоніі ў ЕЗ

Туск заклікаў пачаць перамовы аб уступленні Паўночнай Македоніі ў ЕЗ

Прэзідэнт Еўразвязу пахваліў балканскую краіну.

Прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск заклікаў лідараў ЕЗ у кастрычніку прыняць пастанову пра пачатак перамоваў аб уступленні з Паўночнай Македоніяй.

Як паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на Politico, пра гэта Туск заявіў у аўторак падчас супольнага выступу з македонскім прэм'ерам Зоранам Заевым у Скоп'і.

Туск пахваліў краіну за тое, што яна здолела развязаць даўнюю спрэчку з Грэцыяй, пагадзіўшыся назвацца Паўночнай Македоніяй.

«Калі лідары ЕЗ сустрэліся ў чэрвені тры месяцы таму, яны ўзялі на сябе абавязацельствы вынесці «дакладную і змястоўную» пастанову ў кастрычніку аб тым, ці пачынаць перамовы аб уступленні з вамі і вашым суседам, Албаніяй», - сказаў Туск у супольным выступе з Заевым.

«Я выразна выказаў свае асабістыя погляды яшчэ ў чэрвені: ваша краіна за апошнія два гады зрабіла ўсё, што ад вас чакалі, каб ЕЗ змог пачаць перамовы згодна з рэкамендацыяй Еўрапейскай камісіі. Гэта маё цвёрдае перакананне. Ваша краіна зрабіла ўсё», - дадаў Туск, адзначыўшы, што ў Брусэлі няма ніякіх сумненняў у палітычнай прыхільнасці македонцаў вяршэнству права і барацьбы з карупцыяй.

«Скоп'е - найлепшае з магчымых месцаў, дзе я хацеў бы звярнуцца да лідараў Еўрапейскага Звязу: цяпер вы робіце свой унёсак. Таму што Паўночная Македонія ўжо выканала сваю частку», - дадаў ён.

Як вядома, у чэрвені Еўрапейскі Звяз адклаў пастанову адкрыць перамовы аб уступленні Албаніі і Паўночнай Македоніі ў блок на кастрычнік.

Пытанне аб пачатку перамоваў з Албаніяй і Паўночнай Македоніяй павінна было ўвайсці ў парадак саміту ЕЗ 20-21 чэрвеня. Летась гэтае пытанне таксама адклалі да ліквідацыі заўваг што да працэсу рэформаў у дзвюх краінах.

Туск раней заяўляў, што не ўсе дзяржавы-чальцы ЕЗ гатовыя пачаць перамовы з Паўночнай Македоніяй і Албаніяй аб уступленні. Францыя і Нідэрланды ўзначальваюць ў Радзе ЕЗ апазіцыю да пашырэння Еўразвязу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках