29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На гарадзенскай дарозе намалявалі 200-мятровае графіці

1
На гарадзенскай дарозе намалявалі 200-мятровае графіці

Проста па ім ездзяць аўтамабілі.

У Гародні на вуліцы Горкага з'явілася незвычайнае графіці, якое складаецца з мноства малюнкаў. Яго да Дня горада стварылі гарадзенскія мастакі і студэнты. Пры гэтым знаходзіцца 200-мятровае графіці...на праезнай частцы. І калі падчас святкавання дня нараджэння Гародні вуліца была перакрытая, то цяпер па малюнках ездзяць аўтамабілі, піша tut.by.

Графіці складаецца з 40 невялікіх малюнкаў, аб'яднаных адной тэмай - гістарычным мінулым Гародні. Мастакі над яго стварэннем працавалі некалькі дзён. Урачыста карціну на асфальце адкрылі падчас святкавання Дня горада.

На праезнай частцы схематычна намаляваныя найважнейшыя помнікі Гародні, ёсць карціны, прысвечаныя вядомым паэтам і пісьменнікам, якія нарадзіліся і жылі ў Гародні, - напрыклад, Васілю Быкаву або Максіму Багдановічу. Ёсць у графіці таксама батанічны сад Жылібера, герб Тызенгаўза і беларускія арнаменты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках