24 красавiка 2024, Серада, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША бейсбольны заўзятар наважыў падтрымаць каманду незвычайным спосабам

1
У ЗША бейсбольны заўзятар наважыў падтрымаць каманду незвычайным спосабам

У сацсетках яго называюць «героем» і «сапраўдным фанатам».

На бейсбольным стадыёне Рыгл-Філд у Чыкага прайшоў матч паміж камандамі «Чыкага Кабс» і «Цынцынаці Рэдс». Фанат «Чыкага» па імі Ёгі наважыў падтрымаць улюбёных спартоўцаў незвычайным спосабам. У нейкі момант ён падняўся са свайго месца і пачаў бойка прытанцоўваць. Пры гэтым Ёгі ўтрымліваў кепку на ўласным ілбе (на адным брылі!), піша «Медуза».

Спартовыя каментатары звярнулі ўвагу на фаната - і пачалі хваліць яго грацыю. Пазней у Ёгі ўзяла інтэрв'ю журналістка NBC Sports. На відэа фанат проста ззяе ад радасці: «Я ўжо адчуваю сябе знакамітым!» Як высветлілася з кароткага інтэрв'ю, калісьці Ёгі выступаў у цырку, дзе паказваў падобныя трукі.

Ёгі не памыліўся - ён сапраўды стаў знакамітым. Ролік з яго выдатным трукам трапіў на галоўную старонку Reddit. У сацсетках яго называюць «героем» і «сапраўдным фанатам».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках