26 красавiка 2024, Пятніца, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія акторы праводзяць флэш-моб у падтрымку Паўла Усцінава

6
Расейскія акторы праводзяць флэш-моб у падтрымку Паўла Усцінава
ПАВЕЛ УСЦІНАЎ
ФОТА: DPA

Павел Усцінаў праходзіць паводле так званай «Маскоўскай справы».

Расейскі актор Аляксандр Паль абвясціў флэш-моб у падтрымку актора Паўла Усцінава. Абараняючы свайго калегу, Паль заявіў, што відэа, якое пацвярджае невінаватасць Усцінава, не было прынятае судом пад увагу ў якасці доказу. Паля таксама затрымалі 3 жніўня, але адпусцілі з пастарунку пасля званка з Адміністрацыі прэзідэнта, паведамляе «Настоящее время».

У Instagram ужо налічваецца больш за 1700 публікацый з хэштэгам #свободупавлуустинову .

16 верасня Усцінава прысудзілі да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі за «ўжыванне гвалту ў дачыненні да супрацоўніка Расгвардыі» на акцыі пратэсту 3 жніўня ў Маскве. Сам Усцінаў віну не прызнаў.

Усцінаў нібыта вывіхнуў плячо расгвардзейцу пры затрыманні. Сведкі абароны пацвердзілі, што Усцінаў не надаваў супраціву.

- Калі правасуддзе ператвараецца ў сляпую дубіну, не зважаючы на ўсе аргументы. Калі ўлада не ўмее даваць задні ход, як бы па-ідыёцку гэта не выглядала, гэта для яе вельмі дрэнна канчаецца. Адпусціце Усцінава, - сказаў у сваім звароце Андрэй Макарэвіч.

- Звароты ў падтрымку Усцінава апублікавалі акторы Мікіта Яфрэмаў, Артур Смальянінаў, Павел Табакоў, Раўшана Куркова, Аляксандр Пятроў, Рыгор Дабрыгін, Ірына Гарбачова, Ганна Чыпоўская, Генадзь Смірноў, Ірына Вілкова, Валерый Смякалаў, Юлія Пересільд, Павел Папоў, Таісія Вілкова, Валерый Смякалаў, Раман Еўдакімаў, Данііл Іваноў, Алена Коранева.

Тэлевядоўца і актор Максім Галкін выступіў у падтрымку Усцінава: «Палітыка мяне не цікавіць, мяне цікавіць мая законная свабода, роўна як і свабода ўсіх законапаслухмяных суайчыннікаў».

Рэжысёр МХТ ім. Чэхава Аляксандр Малочнікаў заклікаў калег распавядаць гледачам аб гэтым прысудзе пасля спектакляў. «Я папрасіў калег гаварыць на паклонах пра гэта. Проста распавядаць», - заявіў ён.

Актор Яўген Стычкін: «Уявіце на адну секунду, што гэта можа быць ваш брат, ваш сын…»

Журналіст Юрый Дудзь выклаў у сваім інстаграме відэа затрымання Усцінава і звярнуўся да сваіх падпісчыкаў: «Знайдзіце сёння 10 хвілін часу і паглядзіце разам са сваімі старэйшымі гэта відэа.<...> Калі відэа паглядзяць блізкія, проста спытайце: што яны думаюць? Тата, ці сапраўды мы падняліся з каленяў, калі ў нас такія сілавікі? Мама, ці сапраўды нас паважаюць у свеце, калі суд (найважнейшы орган сапраўды моцнай дзяржавы) – вось такі?»

Лідар гурта «Ленінград» Сяргей Шнураў на сваёй старонцы ў інстаграме ў звароце да суддзяў, напісаў: «Зразумела ўсё, і тым не менш, у людзей іншае меркаванне. Ёсць у вас сумнеў, - Вы ў сваім розуме? Камон?»

Музыка Павел Арцем'еў заклікаў звярнуць увагу на відэа затрымання Усцінава: «Я катэгарычна не згодны з гэтым несправядлівым прысудам і вельмі, вельмі спадзяюся на тое, што яго апраўдаюць і адпусцяць на волю».

Напярэдадні фінальныя паклоны спектакляў у МХТ ім. А. П. Чэхава, тэатральным цэнтры «На Страсным», Другім тэатры і «Сатырыконе» скончыліся выступамі ў падтрымку Усцінава. «Давайце не будзем «мёртвымі душамі», давайце не будзем маўчаць пра гэта, давайце падтрымаем Паўла Усцінава», - сказалі са сцэны прадстаўнікі тэатральнай школы Канстанціна Райкіна.

Многія выкладваюць малюнак з надпісам «Я/Мы Павел Усцінаў», параўноўваючы сітуацыю з акцыяй у падтрымку журналіста «Медузы» Івана Галунова. «Гэта проста жахлівы прысуд маладому хлопцу, які нічога не зрабіў!» - напісаў у сваім інстаграме расейскі спявак Сяргей Лазараў.

У каментары да паведамлення Лазарава спявак Улад Тапалаў, з якім яны разам выступалі ў гурце Smash! не пагадзіўся «з усёй гэтай хваляй», заявіўшы, што «ў нас не каменны век і не інквізіцыя, каб без віны саджалі на 3,5 года». «Запомні, Шарапаў, пакаранняў без віны не бывае», – згадаў спявак цытату героя «Месца сустрэчы змяніць нельга».

Актор Мікіта Кукушкін заклікаў не здымацца ў рэжысёраў-лаялістаў, не ўдзельнічаць у прапагандысцкіх фільмах, зрабіць высновы з кліпа Цімаці.

Раней Канстанцін Райкін, мастацкі кіраўнік Вышэйшай школы сцэнічных мастацтваў, дзе вучыўся Усцінаў, назваў прысуд «злачыннай несправядлівасцю».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках