29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: УСУ нанеслі магутны ўдар па пазіцыях акупантаў на Данбасе

14
Відэафакт: УСУ нанеслі магутны ўдар па пазіцыях акупантаў на Данбасе
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Украінскія вайскоўцы ўдарылі па баявіках, якія зладзілі «вучэнні».

У Сеціве паказалі магутны «адказ» украінскіх вайскоўцаў па пазіцыях баевікоў, якія зладзілі «вучэнні», «палігонам» для якіх сталі пазіцыі УСУ на Данбасе.

Адпаведнае відэа апублікаванае на старонцы 93-й АМБр «Халодны Яр» у Facebook, піша «Апостроф».

«Магутныя абстрэлы з процітанкавай зброі ў чэрвені гэтага года па пазіцыях 93-й брыгады «Халодны Яр» звязвалі з заканчэннем вучобы расейскіх вайсковых ВНУ. Менавіта па ўкраінскіх армейцах, а не на палігонах, выпускнікі-тэрарысты «здавалі іспыты», - гаворыцца ў подпісе да кадраў.

Са слоў вайскоўцаў, адказ не прымусіў сябе доўга чакаць. Паколькі расейскія тэрарысты вялі агонь з верхніх паверхаў новага тэрмінала Данецкага аэрапорта, менавіта туды ім і даставілі «падарункі» байцы «Халоднага Яра», тым больш, што помсціць было за каго.

«У частку прыехаў наш баец з пазыўным «Клім». Падчас абстрэлу з ПТУР па пазіцыях недалёка ад шахты «Бутаўка» яго моцна пасеклі аскепкамі. Ягоныя рукі цалкам пакрытыя дробнымі і сярэднімі шнарамі. У некаторых месцах жалезныя абломкі так і не ўдалося дастаць. «Кліму» ўдала зашылі разарванае вока. Таксама яму давядзецца прайсці доўгае лячэнне для аднаўлення слыху. Але агулам баец адчувае сябе добра і радуецца, што застаўся жывы і адносна цэлы», - распавялі вайскоўцы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках