Настаўнік «Іслачы»: Заробак Глеба? Больш за тысячу даляраў
8- 17.09.2019, 18:24
- 14,988
Віталь Жукоўскі спадзяецца, што футбалісту «на праезд стае».
Галоўны трэнер «Іслачы» Віталь Жукоўскі ў праграме «Спорт-кадр» на тэлеканале «Беларусь 5» распавёў аб супрацоўніцтве з Аляксандрам Глебам, паведамляе pressball.by.
- Які заробак у Аляксандра Глеба ў «Іслачы». Гэта добрыя лічбы?
- А што такое добрыя для вас лічбы? Калі чалавек атрымліваў заробак у «Барселоне» і «Арсенале», як думаеце, ці добрыя у яго цяпер у камандзе лічбы?
- Тысячу даляраў ён мае?
- Больш. Спадзяюся, на праезд Глебу стае.
- Але гэта больш іміджавы ход - запрашэнне Аляксандра?
- Ну які ж гэта проста імідж? Глеб - наймацнейшы футбаліст у гісторыі Беларусі.