18 красавiка 2024, Чацвер, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча і Літва пацвердзілі пазіцыю па «Паўночнай плыні - 2»

Польшча і Літва пацвердзілі пазіцыю па «Паўночнай плыні - 2»

Прэм'еры Польшчы і Літвы абмеркавалі энэргетычную бяспеку.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі завяршыў свой аднадзённы візіт у Літву. У Вільні ён узяў удзел ва ўрачыстым адкрыцці новага тэлеканалу Польскай тэлевізіі і сустрэўся з прэм'ер-міністрам Літвы Саўлюсам Сквернeлісам, паведамляе «Радио Польша».

Падчас сустрэчы прэм'еры дзвюх краін абмеркавалі пытанні энэргетычнай бяспекі, у тым ліку пагрозы, якія ўзнікаюць у сувязі з будаўніцтвам расейска-нямецкага газаправода «Паўночная плынь-2».

«Таму так важна тое, што робіць Польшча, гэта значыць будаўніцтва балтыйскага газаправода з Нарвегіі, а таксама павелічэнне магутнасці тэрмінала ў перапрацоўцы звадкаванага прыроднага газу ў Свінавуйсьце», - сказаў польскі прэм'ер.

Саўлюс Сквернeліс запэўніў, што яго ўрад падтрымлівае павелічэнне колькасці амерыканскіх салдат у Польшчы.

У сваю чаргу, Матэвуш Маравецкі заявіў, што Варшава будзе выступаць за тое, каб лічбавы падатак быў часткай уласных даходаў Еўрапейскага звязу. Паводле ацэнкі прадстаўнікоў дзвюх краін, Еўразвяз павінен знайсці спосаб папоўніць дэфіцыт бюджэту пасля выхаду Вялікабрытаніі са складу Садружнасці.

«Я б хацеў звярнуць вашу ўвагу на выказванні датычнага лічбавага падатку, якія распаўсюджваюцца ў Еўрапейскім звязе апошнім часам. Лічбавы падатак распрацоўваецца на ўзроўні ўсяго ЕЗ. Польшча будзе выступаць за тое, каб гэты падатак мог стаць часткай уласных даходаў ЕЗ. Гэта б кампенсавала дэфіцыт бюджэту, які паўстане ў выніку выхаду Вялікабрытаніі з Еўразвязу. Нам яшчэ маюць адбыцца працяглыя перамовы», - заявіў польскі прэм'ер.

Мяркуецца, што падаткам будуць абкладацца даходы прадпрыемстваў, якія працуюць у сферы лічбавых паслуг, такіх як, напрыклад, сацыяльныя сеткі. У наступным годзе Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця плануе апублікаваць справаздачу аб падаткаабкладанні лічбавай эканомікі.

Пасля сумеснай прэс-канферэнцыі кіраўнік польскага ўрада адправіўся ў Дом польскай культуры, дзе знаходзіцца рэдакцыя польскай дзяржаўнай тэлекампаніі.

У завяршэнне свайго знаходжання ў літоўскай сталіцы кіраўнік польскага ўраду ўсклаў вянок на могілках Расу. Могілкі Расу з'яўляюцца месцам пахавання выдатных дзеячаў польскай, літоўскай, беларускай культуры. Тут знаходзіцца маўзалей, у якім пахаванае сэрца Юзэфа Пілсудскага і яго маці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках