28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча прадоўжыць курс незалежнасці ад расейскага газу

6
Польшча прадоўжыць курс незалежнасці ад расейскага газу

У Польшчы заявілі аб поўнай незалежнасці ад расейскага газу пасля 2022 года.

Польская дзяржаўная нафтагазавая кампанія PGNiG плануе і ў далейшым дабівацца поўнай незалежнасці ад расейскага газу пасля 2022 года і ўмацоўваць энэргетычную бяспеку.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Business Insider Polska, пра гэта ў пятніцу на прэс-канферэнцыі заявіў новы старшыня праўлення кампаніі Ежы Квечынські.

Энэргетычная бяспека і дыверсіфікацыя паставак газу застаюцца прыярытэтамі кампаніі, сказаў Квечынські.

«Поўная незалежнасць ад расейскага газу пасля 2022 года і развіццё ўласнай здабычы ў краіне і за мяжой», - абмаляваў ён захады, якія вядуць да дасягнення названых прыярытэтаў.

Ён таксама паведаміў, што кампанія плануе ўзмацніць сектар цеплазабеспячэння і хоча стаць «інтэгратарам гэтага рынку ў нацыянальным маштабе»

«Мы хочам, каб рынак газу ў Польшчы рос, каб польскі энэргетычны сектар у большай ступені грунтаваўся на газе», - сказаў ён.

Як вядома, Польшча не плануе прадаўжэнне доўгатэрміновых кантрактных стасункаў з РФ у пастаўках газу пасля 2022 года.

Адной з альтэрнатыўных крыніц газу стане газаправод Baltic Pipe з Нарвегіі ў Польшчу і Данію, які плануецца ўвесці ў дзеянне восенню 2022 года.

Дыверсіфікацыі паставак блакітнага паліва павінны таксама спрыяць кантракты на набыццё звадкаванага газу з ЗША і Катару. Яшчэ частку патрэбаў будзе кампенсаваць айчынная здабыча.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках