20 красавiка 2024, Субота, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэта Тунберг адказала на крытыку Трампа

34
Грэта Тунберг адказала на крытыку Трампа
ГРЭТА ТУНБЕРГ
ФОТА: SIMON DAWSON/BLOOMBERG/GETTY IMAGES

Раней прэзідэнт ЗША прапанаваў швэдскай экалагічнай актывістцы «папрацаваць над гневам» і «схадзіць у кіно з сябрам».

Швэдская экалагічная актывістка Грэта Тунберг адказала на крытыку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Відэа з яе заявай выклаў партал The Sun у сваім Twitter, паведамляе lenta.ru.

На кадрах Тунберг адказвае на пытанні падчас Сусветнага эканамічнага форуму (СЭФ) у Давосе. Грэту спыталі аб тым, як яна сябе адчувае пасля публічнай абразы з боку Трампа. Са слоў актывісткі, на яе гэта не зрабіла зусім ніякага эфекту.

Тунберг дадала, што яна і яе прыхільнікі ўвесь час сутыкаюцца з такой крытыкай. «Мы самі паставілі сябе ў цэнтр увагі, (...) а людзі не разумеюць нас, бо не ўсведамляюць, наколькі [праблема экалогіі] крытычная», - падкрэсліла Грэта.

22 студзеня Трамп заявіў, што ў ЗША складваецца выдатная экалагічная сітуацыя. Гэта стала адказам на крытыку Тунберг, якая абвінаваціла сусветных лідараў у бяздзейнасці.

У снежні 2019-га амерыканскі лідар раскрытыкаваў прызнанне Тунберг чалавекам года паводле версіі часопіса Time. «Проста недарэчна! Грэта павінна працаваць над сваім гневам, а потым схадзіць у кіно з сябрам. Супакойся, Грэта, супакойся!» - напісаў амерыканскі лідар у Twitter.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках