18 красавiка 2024, Чацвер, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Полацкая лякарня адкрыла 110 вакансій

54
Полацкая лякарня адкрыла 110 вакансій

Там наогул хто-небудзь застаўся?

У Полацкай цэнтральнай гарадской лякарні недахоп больш чым 100 супрацоўнікаў. На сайце ўстановы ёсць звесткі пра 110 адкрытых вакансій - ад санітарак і кухонных рабочых да рэаніматолагаў і хірургаў. Не стае 5 педыятраў, 6 фельчараў, 20 медсясцёр.

Медыкам прапануюць заробак ад 480 да 730 рублёў.

«Еўрарадыё» пацікавілася ў аддзеле кадраў лякарні, ці ёсць пазіцыя, на якую не патрэбен спецыяліст.

- Вы думаеце, што ў лякарні ніводзін чалавек не працуе? - не разумее жарту кадравік. - Працуюць людзі. Вы што, думаеце, што ўсе вакансіі адкрытыя?

Дзякуй богу, усё ж хтосьці ў лякарні застаўся, акрамя кадравіка і галоўнага лекара.

- Медсястра не адна патрабуецца, гэта так, - прадаўжае супрацоўніца аддзела кадраў. - У кожнага свае прычыны, чаму звальняюцца: камусьці заробак здаецца маленькім, хтосьці з'язджае. Тут складана сказаць адназначна.

На пачатак 2020 года ў беларускіх шпіталях не выстарчала амаль 3 тысяч медыкаў. Для эміграцыі лекары з Беларусі выбіраюць у асноўным Польшчу і Літву. Напрыклад, у суседняй Польшчы цяпер працуе больш за 230 спецыялістаў з Беларусі.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках