16 красавiка 2024, aўторак, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Парыжы: Эйфелеву вежу закрылі для турыстаў

Пратэсты ў Парыжы: Эйфелеву вежу закрылі для турыстаў

Работнікі, якія абслугоўваюць вежу, далучыліся да страйку.

У Парыжы праз масавыя пратэсты супраць пенсійнай рэформы закрылі для наведванняў Эйфелеву вежу.

У кампаніі, якая абслугоўвае Эйфелеву вежу, адзначылі, што ўдзел супрацоўнікаў у страйку «не дазваляе прымаць наведвальнікаў, гарантуючы ім пры гэтым неабходную бяспеку», паведамляе nv.ua са спасылкай на Le Figaro.

З пачатку снежня, калі пачаліся пратэсты супраць пенсійнай рэформы ў Францыі, вежу закрываюць для наведвання ўжо трэцім разам.

Чакаецца, што 24 студзеня праект пенсійнай рэформы прадставяць на пасяджэнні Кабінета міністраў Францыі.

Нагадаем, 17 студзеня праз масавыя пратэсты быў закрыты Луўр.

Пенсійная рэформа прадугледжвае скасаванне магчымасці ранняга выхаду на пенсію ўжо з 50 гадоў для шэрагу катэгорый работнікаў.

Запланавана таксама, што пенсіі надалей будуць налічваць паводле сістэмы пунктаў, каб стымуляваць людзей даўжэй заставацца на рынку працы.

Пазней урад пайшоў на значныя саступкі, каб змены закранулі меншую колькасць грамадзян, чым планавалася раней. Новыя правілы будуць распаўсюджвацца толькі на грамадзян, якія нарадзіліся ў 1975 годзе і пазней.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках