20 красавiка 2024, Субота, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ў Шклове: Мы павінны Чэхію паставіць на месца

94
Лукашэнка ў Шклове: Мы павінны Чэхію паставіць на месца
ЛУКАШЭНКА НА ШКЛОЎСКІМ ПРАДПРЫЕМСТВЕ

Дыктатар запатрабаваў, каб яму далажылі пра «ўсе рычагі ўздзеяння на Чэхію».

24 студзеня падчас наведвання ў Шклове завода газетнай паперы Аляксандр Лукашэнка абурыўся паводзінамі чэшскага інвестара. На прадпрыемстве так і не быў рэалізаваны інвестыцыйны праект у стварэнні паперы, з якой вырабляюцца дэкаратыўныя матэрыялы. Дырэктар завода паабяцаў, што да канца года абсталяванне паставяць, усталююць і ўвядуць у эксплуатацыю, паведамляе euroradio.fm.

- Вы ўпэўненыя, што ў вас атрымаецца? - спытаў Лукашэнка.

- Так, - адказаў дырэктар.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што дырэктар і «ягоны міністр» адказваюць «галавой». У той жа час дыктатар даручыў сваёй адміністрацыі і ўраду «разабрацца» з чэшскай праблемай, інфармуе тэлеканал «Беларусь 1».

Лукашэнка: «Вы павінны мне далажыць усе рычагі ўздзеяння на Чэхію. Я гэтага не баюся! Мы іх павінны паставіць на месца. Так нельга ставіцца да краіны. І папярэдзьце [Уладзіміра] Макея (міністр замежных спраў акурат знаходзіцца ў адпачынку - заўв.), я яму даручаў, калі прымаў даверчыя граматы чэшскага пасла. Пасол мяне зразумеў і сказаў: «Гэта не варта таго, каб мы сапсавалі стасункі з Чэхіяй».

Хіба 12 мільёнаў даляраў або 10 мільёнаў еўраў гэта грошы? Гэта не грошы. Тым больш, яны ж разумеюць, што яны не маюць рацыю. Таму дакладзяце мне ўсе рычагі ўздзеяння на гэтую краіну. Іх хоць няшмат, але мы павінны паказаць, што трэба па-чалавечы ставіцца да камерцыйных і іншых праектаў. Гэта ўзаемастасункі дзяржаў. Мы ніколі з Чэхіяй не мелі праблем. Тым больш я папрасіў амбасадара: «Займіцеся гэтым, зніміце гэтую праблему!»

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках