19 красавiка 2024, Пятніца, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай пабудуе лякарню для пацыентаў з каронавірусам за шэсць дзён

3
Кітай пабудуе лякарню для пацыентаў з каронавірусам за шэсць дзён

Працы ўжо пачаліся.

У кітайскім горадзе Ухане пачалі будаваць лякарню, прызначаную для тых, хто захварэў на новы від каронавіруса 2019-nCoV. Пра гэта паведамляе Цэнтральная тэлевізія Кітая, паведамляе РБК.

У паведамленні ўдакладняецца, што працы ўжо пачаліся, скончыць іх плануюць праз шэсць дзён. Плошча лякарні складзе 25 тыс. кв. м, яна разлічаная на 1 тысячу пацыентаў. За ўзор для новай клінікі ўзялі пекінскую лякарню «Сяатаншань», якую пабудавалі за тыдзень у 2003 годзе, калі ў прыгарадзе Пекіна адбылася ўспышка атыповай пнеўманіі.

Успышка новага тыпу каронавіруса пачалася ва Ухане ў канцы снежня 2019 года. Паводле апошніх звестак, у Кітаі ад пнеўманіі, якую выклікае вірус, памерлі 26 чалавек, а агульная колькасць выпадкаў заражэння ў краіне склала 875 чалавек. Кітайскія медыкі ўстанавілі, што вірус распаўсюджваецца паветрана-кропельным шляхам.

Акрамя таго, выпадкі заражэння зафіксавалі ў Сінгапуры, Паўднёвай Карэі, Тайландзе, Японіі і ЗША. Праз распаўсюджванне віруса Сусветная арганізацыя аховы здароўя правяла экстранае пасяджэнне і рэкамендавала ўсім краінам быць гатовымі да распаўсюджвання віруса.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках