20 красавiка 2024, Субота, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастаўкі расейскага газу ў Еўропу абрынуліся да мінімуму за пяць гадоў

12
Пастаўкі расейскага газу ў Еўропу абрынуліся да мінімуму за пяць гадоў

Спад паскорыўся да канца студзеня.

Пастаўкі расейскага газу ў Еўропу прадаўжаюць імкліва скарачацца.

Калі ў першы тыдзень студзеня экспарт «Газпрома» абрынуўся на 20%, то да канца месяца спад паскорыўся да 25%, падлічыў «Інтэрфакс» на аснове статыстыкі газатранспартных аператараў, піша finanz.ru.

З разлікаў агенцтва, за студзень «Газпром» рэалізуе на ключавым для сябе еўрапейскім рынку 13-13,3 млрд кубаметраў - мінімальны аб'ём з 2015 года, калі пастаўкі падалі да 11 млрд кубоў. Год таму ў студзені «Газпром» прадаў у ЕЗ 17,6 мільярдаў кубаметраў.

Правал экспарту звязаны з цёплай зімой і гіганцкім лішкам газу на еўрапейскім рынку: сховішчы перапоўненыя амаль цалкам, і спажыўцы адкладаюць закупы, каб спачатку выдаткаваць наяўныя запасы, пішуць аналітыкі Ашчадбанка CIB.

За мінулы год «Газпром» паведаміў аб продажы ў Еўропу 199 млрд кубоў. Але па факце блізу 15% гэтага аб'ёму, або амаль 30 млрд кубаметраў, так і не знайшлі канчатковых пакупнікоў. Яны аселі ў ПСГ, запасы якіх дасягнулі гістарычных рэкордаў (амаль 90 млрд кубаметраў).

Частку гэтага газу «Газпром» прадаваў фактычна сам сабе - праз угоды рэпа з даччыным Газпромбанкам. Але нягледзячы на ацяпляльны сезон, газавыя кошты прадаўжаюць падаць, і яго захоўванне прыносіць страты.

«Такое развіццё падзей павялічвае імавернасць запаволення расейскай эканомікі ў пачатку года», - кажа дырэктар аналітычнага дэпартамента «Лока-Інвест» Кірыл Трэмасаў. На здабычу вуглевадародаў прыпадае 25% прамысловай вытворчасці, а іх экспарт забяспечвае дзве траціны замежнай валюты, якая паступае ў краіну.

За мінулы год даходы «Газпрома» ад экспарту газу ўпалі на 15%, да 37,74 млрд даляраў. Адбілася абвальнае падзенне коштаў: на канец трэцяга квартала кожны кубаметр паліва сыходзіў у ЕЗ прыблізна па 169,8 даляра супраць 250 даляраў год таму.

Праз наплыў ЗПГ, доля якога ў еўрапейскім імпарце удвоілася і дасягнула 20%, «Газпром» вымушаны абараняць сваю долю і прадаваць газ на спотавым рынку, адзначае Ашчадбанк CIB: а там цэны ледзь перавышаюць 120 даляраў за тысячу кубаметраў.

У найбліжэйшыя месяцы сітуацыя на рынку для «Газпрома» застанецца складанай, а паўтарыць рэкордныя вынікі па экспарту (200 млрд кубаметраў у 2018 годзе і 199 - у мінулым) не атрымаецца, мяркуюць у кампаніі: пастаўкі скароцяцца на 3%, да 194 млрд кубоў.

Спад экспарту - гэта дрэнныя навіны і для акцый «Газпрома», кажа Трэмасаў. За тры тыдні таргоў студзеня яны патаннелі на 9%, хоць індэкс МасБіржы дадаў 3,5%.

У пераліку на капіталізацыю «Газпром» патаннеў на 560 млрд рублёў, або 9 млрд даляраў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках